Польшча, Летува й Латвія падтрымліваюць эўрапейскія памкненьні грузінаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        07.08.2018 12:42
                    
                                 
                
                
                    Тымчасам прэм’ер-міністар Расеі сказаў, што сяброўства Грузіі ў NATO можа «справакаваць жудасны канфлікт».
                
                
                    
                         Яцэк Чапутовіч (2P), кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкевічус (L), віцэпрэм'ер Украіны Павал Разэнка (2L), кіраўнік МЗС Грузіі Давід Залкалані (3L) i кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч (L), Тбілісі 7.08.2018 PAP/Jacek Turczyk
Яцэк Чапутовіч (2P), кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкевічус (L), віцэпрэм'ер Украіны Павал Разэнка (2L), кіраўнік МЗС Грузіі Давід Залкалані (3L) i кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч (L), Тбілісі 7.08.2018 PAP/Jacek Turczyk 
                     
                
                
                
               
                
                         Прэм’ер-міністар Расеі ў інтэрвію выданьню «Коммерсант» сказаў, што сяброўства Грузіі ў NATO можа «справакаваць жудасны канфлікт».
Улады ў Тбілісі заявілі, што ніякія аргумэнты й пагрозы з боку Расеі не зьвярнуць Грузію са шляху інтэграцыі з NATO і Эўрапейскім Зьвязам.
У ноч з 7 на 8 жніўня мінае 10 гадоў грузінска-расейскай вайны за Паўднёвую Асэтыю. 10 гадоў таму руская армія перашкодзіла грузінам аднавіць кантроль над сэпаратысцкім рэгіёнам, і пасьля некалькіх дзён збройных сутыкненьняў увайшла на тэрыторыю Грузіі.  Тады ўлады ў Тбілісі разарвалі дыпляматычныя адносіны з Расеяй.
Улады Грузіі нагадваюць, што адной з умоў перамір'я, якое было заключанае ў 2008 годзе, быў вывад расейскіх войскаў з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Масква да гэтага часу ня выканала гэтай умовы.
„Мы выказваем нашу падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, яе адзінству і трансатлянтычным ды эўрапейскім памкненьням грузінаў”, - сказаў у Тбілісі міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Кіраўнік польскай дыпляматыі знаходзіцца ў Грузіі ў суправаджэньні міністраў замежных спраў Летувы й Латвіі. Міністры заклікалі Расею адмяніць рашэньне аб прызнаньні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
 яс