Logo Polskiego Radia
Print

Расея надалей пагражае ладу ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 16:20
Заявілі міністры замежных спраў Польшчы, Летувы, Латвіі і Ўкраіны, якія накіраваліся ў Грузію.
PAP/Leszek Szymański

Расея надалей пагражае ладу ў Эўропе – заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Ён разам з міністрамі замежных спраў Летувы, Латвіі і Ўкраіны накіраваўся ў Грузію ў 10 гадавіну расейскай агрэсіі на гэтую краіну.
Сёньняшні візыт нагадвае пра паездку палітыкаў гэтай краіны, якая адбылася дэкаду таму па ініцыятыве тагачаснага польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага.
Падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі міністры пагадзіліся з тым, што Расея надалей парушае міжнародныя законы, праводзячы акупацыю Паўднёвай Асэтыі, і што яна надалей уяўляе сабой пагрозу для іншых эўрапейскіх краін.
Міністры паведамілі, што візыт ня будзе выключна сымбалічным, паколькі будуць абмяркоўвацца магчымасьці падтрымкі Грузіі.
Палітыкі з Польшчы, Летувы, Латвіі і Ўкраіны ўскладуць кветкі да помніка героям, якія загінулі за адзінства Грузіі. Яны сустрэнуцца з прэзыдэнтам, прэм’ер-міністрам, старшынём парлямэнту і міністрам замежных спраў Грузіі. Міністры паедуць на мяжу з Паўднёвай Асэтыяй, якая дзесяць гадоў таму адлучылася ад Грузіі і аб’явіла сваю незалежнасьць. Гэтае рашэньне прызналі толькі некалькі краі, у тым ліку Расея.

Расея надалей пагражае ладу ў Эўропе – заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Ён разам з міністрамі замежных спраў Летувы, Латвіі і Ўкраіны накіраваўся ў Грузію ў 10 гадавіну расейскай агрэсіі на гэтую краіну.

Сёньняшні візыт нагадвае пра паездку палітыкаў гэтых краін, якая адбылася дэкаду таму па ініцыятыве тагачаснага польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага.

Падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі міністры пагадзіліся з тым, што Расея надалей парушае міжнародныя законы, праводзячы акупацыю Паўднёвай Асэтыі, і што яна надалей уяўляе сабой пагрозу для іншых эўрапейскіх краін.

Міністры паведамілі, што візыт ня будзе выключна сымбалічным, паколькі будуць абмяркоўвацца магчымасьці падтрымкі Грузіі.

Палітыкі з Польшчы, Летувы, Латвіі і Ўкраіны ўскладуць кветкі да помніка героям, якія загінулі за адзінства Грузіі. Яны сустрэнуцца з прэзыдэнтам, прэм’ер-міністрам, старшынём парлямэнту і міністрам замежных спраў Грузіі. Міністры паедуць на мяжу з Паўднёвай Асэтыяй, якая дзесяць гадоў таму адлучылася ад Грузіі і аб’явіла сваю незалежнасьць. Гэтае рашэньне прызналі толькі некалькі краін, у тым ліку Расея.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт