Logo Polskiego Radia
Print

Народны помнік паўстанцам 1863 года ганарова адкрыты на Лідчыне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 10:05
Удзельнікі цырымоніі зачыталі больш за 400 імёнаў паўстанцаў 1863 года з Лідзкага павету.
Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідзкім раёне, усталяваны актывістамі.Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідзкім раёне, усталяваны актывістамі.фота: Рух "За Свабоду"

Народны помнік паўстанцам 1863 года ганарова адкрыты на Лідчыне
Грамадзкія актывісты ў нядзелю на Лідчыне правялі ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 года.б Быў афіцыйна адкрыты мэмарыяльны знак, завяршальная праца над якім вялася паўгоду.
«Сёньня адбылося сапраўднае адкрыцьцё нашага народнага мэмарыяла і ўпершыню за 3 гады цырымонія ўшанаваньня паўстанцаў 1863 года», – распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» адзін з арганізатараў мерапрыемства Сяргей Пантус.
Удзельнікі цырымоніі зачыталі больш за 400 імёнаў паўстанцаў 1863 года з Лідзкага павету, кіраўнік мясцовай суполкі Станіслаў Суднік распавёў пра наступствы паўстаньня для сем'яў і мястэчак. Сьвятары праваслаўнай аўтакефальнай царквы асьвяцілі помнік. Завершылася мерапрыемства канцэртам бардаў.
Па словах Пантуса, такія мерапрыемствы важна праводзіць для захаваньня памяці. «Каб мы памяталі сваю гісторыю, памяталі ня толькі трагічныя – што таксама важна – падзеі, але і гераічныя. Гэта натхняе будаваць дзяржаву ў будучым, будаваць нацыю, гэта дае надзею, што Беларусь жыве і будзе жыць», – заключыў сябра Руху «За Свабоду».
«На гэтым месцы знаходзіцца сапраўдная магіла, тут пахаваныя каля 30 паўстанцаў 1863 года. Краязнаўцы кажуць, што гэта быў атрад з Навагрудзкага павету, які прабіваўся на Віленшчыну і даў апошні бой расейскім карнікам», – распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.
Па ягоных словах, тады зьявіўся першы помнік на гэтым месцы, потым у 1995 годзе былі ўсталяваныя два дубовыя крыжы, быў стары польскі камень. Год таму за справу ўзяліся мясцовыя грамадзкія актывісты, якія працавалі над новай канцэпцыяй памятнага знака ўсё лета і працягнулі ў гэтым годзе. Аўтар мастацкага аздабленьня мясцовы мастак Максім Рунец.
«Гэты мэмарыял я лічу прыкладам таго, што трэба, каб абʼяднаць нацыю», – падкрэсьліў Вітольд Ашурак.
«Мы будзем дамагацца афіцыйнага прызнаньня помніка з боку ўладаў, унясеньня яго ў сьпіс гістарычных мясьцінаў рэгіёну, імкнуцца, каб зрабіць гэтае месца папулярным сярод моладзі, дзетак, каб настаўнікі з цягам часу прывозілі іх сюды і распавядалі пра нашу гісторыю», – распавёў сябра Руху «За Свабоду» Валер Мінец.
Па ягоных словах, трэба дамагацца, каб памяць пра паўстаньне жыла вечна.
.....

Грамадзкія актывісты ў нядзелю на Лідчыне правялі ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 года. Быў афіцыйна адкрыты мэмарыяльны знак, завяршальная праца над якім вялася паўгоду.

Рух "За Свабоду"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт