«Польская гуманітарная акцыя» пачынае дапамагаць рахінджам у Банглядэшы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.08.2018 12:31
Мільён мусульманскіх жыхароў М’янмы ў выніку этнічных чыстак уцёк з краіны і качуе ў часовых лягерах у Банглядэшы.
Арганізацыя «Польская гуманітарная акцыя», як першая дабрачынная арганізацыі ў краіне, пачынае дапамагаць рахінджам у Банглядэшы. Гаворка ідзе пра амаль мільён мусульманскіх жыхароў М’янмы, якія год таму ў выніку этнічных чыстак цяклі з краіны і качуюць у часовых лягерах у суседнім Банглядэшы.
«Польская гуманітарная акцыя» прызначыла грошы на рамонт баракаў, у якіх жывуць уцекачы з М’янмы. Таксама ім дастаўленыя будаўнічыя матэрыялы і прадукты харчаваньня. Цяпер у Банглядэшы сэзон дажджоў, у сувязі з чым дамы трэба дадаткова ўмацаваць.
Рахінджа ў Банглядэшы могуць лічыць толькі на мінімальную дапамогу. Большасьць з іх жыве дзякуючы міжнароднай дапамозе. Дзеці ня ходзяць у школу, а дарослыя ня маюць працы.
Арганізацыя «Польская гуманітарная акцыя», як першая дабрачынная арганізацыя ў краіне, пачынае дапамагаць рахінджам у Банглядэшы. Гаворка ідзе пра амаль мільён мусульманскіх жыхароў М’янмы, якія год таму ў выніку этнічных чыстак уцяклі з краіны і качуюць у часовых лягерах у суседнім Банглядэшы.

ав