ААН: Паўночная Карэя працягвае ядзерную праграму
Паўночная Карэя не спыніла свае ракетную і ядзерную праграму – вынікае з рапарту экспэртаў ААН. Дакумэнт перададзены Радзе бясьпекі ААН. Паўночнакарэйскія прадстаўнікі пры Радзе не пракамэнтавалі яго зьместу.
Рапарт займае 62 старонкі. Ён засноўваецца на дадзеных, які зьбіраліся з кастрычніка 2017 да сакавіка 2018 году. У дакумэнце ўтрымліваюцца заўвагі аб парушэньнях, якія дапускае рэжым Паўночнай Карэі.
З дакумэнту вынікае, што Паўночная Карэя абмінае санкцыі, накладзеныя ААН, выкарыстоўваючы нелегальныя мэтады пакупкі нафты. Цягам першых пяці месяцаў бягучага году Паўночная Карэя закупіла паўмільёна барэляў нафты.
Паводле рапарту, рэжым таксама парушае забарону экспарту вугалю, жалеза, морапрадуктаў і іншых тавараў. У гэтых апэрацыях Карэя супрацоўнічала з партнэрамі з Кітаю і Індыі.
Акрамя таго, Пхэньян выкарыстоўвае сырыйскія фірмы для продажу зброі ў Емэн, Лібію і Судан.

ав