Logo Polskiego Radia
Print

Апальны Саюз палякаў Беларусі адзначае 30-годзьдзе (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2018 14:21
На юбілей прыехала прадстаўнічая дэлегацыя з Варшавы на чале са старшынём Сэнату Польшчы.
На першым пляне Станіслаў Карчэўскі й Анжаліка Борыс (у блакітнай сукенцы)На першым пляне Станіслаў Карчэўскі й Анжаліка Борыс (у блакітнай сукенцы)

Саюз палякаў Беларусі адзначае 30-годзьдзе. Галоўнае сьвяткаваньне юбілею прайшло ў Горадні. На яго прыехалі ганаровыя госьці з Польшчы – старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі й намесьнік міністра замежных спраў Анджэй Папеж.
Старшыня непрызнаванага ўладамі ў Менску СПБ Анжаліка Борыс сказала карэспандэнту Польскага радыё, што на 30-гадовы юбілей жадае сабе й арганізацыі, якую ўзначальвае, «нармальнай і спакойнай працы». Борыс зазначыла, што нягледзячы на пэўныя рэпрэсіі з боку беларускіх улад, заўважаюцца пазытыўныя сыгналы. У якасьці прыкладу яна прывяла тое, што на юбілей СПБ прыехала з Варшавы прадстаўнічая дэлегацыя, а таксама тое, што ўлады дазволілі павялічыць набор у польскую школу ў Горадні й прыняць на навучаньне ўсіх кандыдатаў.

Саюз палякаў Беларусі адзначае 30-годзьдзе. Галоўнае сьвяткаваньне юбілею прайшло ў Горадні. На яго прыехалі ганаровыя госьці з Польшчы – старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі й намесьнік міністра замежных спраў Анджэй Папеж.

Старшыня непрызнаванага ўладамі ў Менску СПБ Анжаліка Борыс сказала карэспандэнту Польскага радыё, што на 30-гадовы юбілей жадае сабе й арганізацыі, якую ўзначальвае, «нармальнай і спакойнай працы».

Борыс зазначыла, што нягледзячы на пэўныя рэпрэсіі з боку беларускіх улад, заўважаюцца пазытыўныя сыгналы. У якасьці прыкладу яна прывяла тое, што на юбілей СПБ прыехала з Варшавы прадстаўнічая дэлегацыя, а таксама тое, што ўлады дазволілі павялічыць набор у польскую школу ў Горадні й прыняць на навучаньне ўсіх кандыдатаў.

вс

фота: PAP/Leszek Szymański

Станіслаў
Станіслаў Карчэўскі падымаецца па трапе ў самалёт у варшаўскім аэрапорце перад вылетам у Горадню

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт