Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў рэзанансныя законы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.07.2018 19:57
Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Законы аб судовай сыстэме, Вярхоўным судзе, Нацыянальнай судовай радзе й пракуратуры.
Прэзыдэнт Анджэй ДудаПрэзыдэнт Анджэй Дудаwww.president.pl

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Законы аб судовай сыстэме, Вярхоўным судзе, Нацыянальнай судовай радзе й пракуратуры.
Прапанаваныя кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыяй «Права й справядлівасьць» і падпісаныя галавой дзяржавы папраўкі тычацца, у прыватнасьці, зьмяненьняў у працэдуры абраньня першага старшыні Вярхоўнага суда і ў агульным складзе гэтага органа.
Сэйм прыняў згаданыя зьмены ў мінулую пятніцу, 20 ліпеня. У аўторак, 24 ліпеня, іх без паправак зацьвердзіў Сэнат. Галасаваньне сэнатараў суправаджалася пратэстамі каля будынка Сэната і ў шэрагу польскіх гарадоў. Іх удзельнікі патрабавалі адхіліць прапанаваныя кіруючай партыяй папраўкі.
Кіруючая партыя тлумачыць увядзеньне зьмяненьняў тым, што польская судовая сыстэма неэфэктыўная, павольная й патрабуе рэформы. У сваю чаргу праціўнікі зьмяненьняў абвінавачваюць кіроўныя сілы ў спробе палітызацыі й падпарадкаваньня судоў партыі, у тым ліку Вярхоўнага.
Заклапочанасьць у сувязі са зьмяненьнямі ў судовай сыстэме выказаў таксама шэраг міжнародных арганізацый і інстытутаў, у тым ліку Эўразьвяз.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт