У Польшчы вырасла колькасьць ясьляў і дзіцячых садкоў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.07.2018 10:12
                    
                    «Гэты рост зьвязаны з тым, што выдаткі, якія мы вылучаем на гэтую праграму, значна павялічыліся – ажно ў тры разы».
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
У Польшчы вырасла колькасьць ясьляў і дзіцячых садкоў
У Польшчы вырасла колькасьць ясьляў і дзіцячых садкоў для дзяцей да 3-х гадоў. «У 2015 годзе іх было 84 тыс., цяпер – 143 тыс.», – заявіла міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі краіны Эльжбета Рафальска.
Паводле яе слоў, росту колькасьці дашкольных устаноў спрыяе праграма «Малыш плюс».
«Гэты рост зьвязаны з тым, што выдаткі, якія мы вылучаем на гэтую праграму, значна павялічыліся – ажно ў тры разы», – падкрэсьліла чыноўніца.
Нагадаем, у 2018 годзе бюджэт праграмы «Малыш плюс» быў павялічаны са 150 да 450 млн злотых (больш за 104 млн эўра).

вс