Павялічваецца група краін ЭЗ гатовых тушыць пажары ў Швэцыі 
Прадстаўнікі Эўракамісіі заяўляюць, што рэакцыя краін ЭЗ на заклік Швэцыі - беспрэцэдэнтная. 
Пашыраецца група краін ЭЗ, якія гатовыя дапамагчы Швэцыі ў барацьбе з магутнымі пажарамі. Пазаўчора, Эўракамісія абвясьціла, што шэсьць краін, у тым ліку Польшча, вырашылі дапамагчы швэдзкім пажарнікам. Цяпер гэтая група павялічылася ўжо да васьмі краінаў.
Нагадаем, Польшча накіравала ў Швэцыю 139 чалавек, то бок чатыры ўзводы пажарных, а таксама 44 пажарныя аўтамабілі ды спэцтэхніку, каб дапамагчы тамтэйшым пажарнікам змагацца зь ляснымі пажарамі. 
Апрача Польшчы сваю падтрымку запрапанавалі Швэцыі таксама Данія, Францыя, Італія, Нямеччына, Летува, Партугалія й Аўстрыя. 
Прадстаўнікі Эўракамісіі заяўляюць, што рэакцыя краін ЭЗ на заклік Швэцыі - беспрэцэдэнтная. 
Прапановы дапамогі надалей прымае Эўрапейскі цэнтар рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі, які супрацоўнічае са Швэцыяй і каардынуе  дапамогу. 
аз
Пашыраецца група краін ЭЗ, якія гатовыя дапамагчы Швэцыі ў барацьбе з магутнымі пажарамі. Пазаўчора Эўракамісія абвясьціла, што шэсьць краін, у тым ліку Польшча, вырашылі дапамагчы швэдзкім пажарнікам. Цяпер гэтая група павялічылася ўжо да васьмі краінаў.
Нагадаем, Польшча накіравала ў Швэцыю 139 чалавек, то бок чатыры ўзводы пажарных, а таксама 44 пажарныя аўтамабілі ды спэцтэхніку, каб дапамагчы мясцовым пажарнікам змагацца зь ляснымі пажарамі. 
Апрача Польшчы сваю падтрымку Швэцыі запрапанавалі таксама Данія, Францыя, Італія, Нямеччына, Летува, Партугалія й Аўстрыя. 