Фэстываль маладой Беларусі «Басовішча-2018» завяршыўся. Выступы другога й апошняга дня фэстывалю распачалі пераможцы конкурснай праграмы. У якасьці часткі ўзнагароды менскі электроны гурт «SnopSnoŭ» атрымаў магчымасьць распачаць фінальны дзень уласным трыццаціхвілінным сэтам.
Хэдлайнэрамі апошняга дня сёлетніх «Басоў» стаў гурт папулярнае музыкі «Крамбамбуля». Падчас выступу патрыярха беларускай рок-сцэны Лявона Вольскага над «Басовішчам» залуналі бела-чырвона-белыя сьцягі.
Пра тое чым адметна сёлетняе «Басовішча» распавядзе Лідзія Пекарска з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.
Лідзія Пекарска: У параўнаньні зь мінулым годам, была іншая музыка. Перамог гурт электроннай музыкі, які ў мінулым годзе быў у фінале. У гэтым годзе яны вельмі зьмяніліся ў лепшы бок. Так добра гралі, што нават перамаглі.
Думаю, з «Басовішча-2018» запомніцца выступ «Нейра дзюбеля», які завершваў фэстываль. Было вельмі прыемнай нечаканасьцю, як бурліва людзі іх прынялі.
Паводле гандляроў піва, на «Басвовішчы» былі рэалізаваныя многія дзясяткі дэкалітраў гэтага сьпіртнога напою. Аднак, арганізатары «Басовішча-2018» пераконваюць, што не адбылося ніводнага надзвычайнага здарэньня. Гэта сьведчыць, аб тым што 29 фэстываль маладой Беларусі прайшоў пасьпяхова.
З Гарадку, што ля самай мяжы зь Беларусьсю, Эдуард Жолуд.
Выступы другога й апошняга дня фэстывалю распачалі пераможцы конкурснай праграмы. У якасьці часткі ўзнагароды менскі электроны гурт «SnopSnoŭ» атрымаў магчымасьць распачаць фінальны дзень уласным трыццаціхвілінным сэтам.
Хэдлайнэрамі апошняга дня сёлетніх «Басоў» стаў гурт папулярнае музыкі «Крамбамбуля». Падчас выступу патрыярха беларускай рок-сцэны Лявона Вольскага над «Басовішчам» залуналі бела-чырвона-белыя сьцягі.Пра тое чым адметна сёлетняе «Басовішча» распавядзе Лідзія Пекарска з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.
Лідзія Пекарска: У параўнаньні зь мінулым годам, была іншая музыка. Перамог гурт электроннай музыкі, які ў мінулым годзе быў у фінале. У гэтым годзе яны вельмі зьмяніліся ў лепшы бок. Так добра гралі, што нават перамаглі.Думаю, з «Басовішча-2018» запомніцца выступ «Нейра дзюбеля», які завершваў фэстываль. Было вельмі прыемнай нечаканасьцю, як бурліва людзі іх прынялі.
Лідзія Пекарска
Паводле гандляроў піва, на «Басвовішчы» былі рэалізаваныя многія дзясяткі дэкалітраў гэтага сьпіртнога напою.
Аднак, арганізатары «Басовішча-2018» пераконваюць, што не адбылося ніводнага надзвычайнага здарэньня. Гэта сьведчыць, аб тым што 29 фэстываль маладой Беларусі прайшоў пасьпяхова.
Эдуард Жолуд