Logo Polskiego Radia
Print

Генпракуратура: рэстаран не парушае ахоўных зонаў у Курапатах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 10:27
Новыя ахоўныя зоны гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Курапатах былі зацьверджаныя Мінкультуры ў 2014 годзе.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Генпракуратура: рэстаран не парушае ахоўных зонаў у Курапатах
Новыя ахоўныя зоны гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Курапатах былі зацьверджаныя Мінкультуры ў 2014 годзе.
Будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу каля месца масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам не парушыла ахоўных зон гісторыка-культурнай каштоўнасьці, зацьверджаных у 2014 годзе. Гэта вынікае з адказу намесьніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага й зямельнага заканадаўства Генпракуратуры Вікторыі Куксо на зварот блёгера Антона Матолькі. Тэкст адказу Матолька зьмясціў у „Фэйсбуку” 19 ліпеня.
Адзначаецца, што ў 2012 годзе Генпракуратура ўстанавіла факт неправамернага будаўніцтва комплексу ў межах ахоўных зон, у сувязі з чым у Менскі аблвыканкам было ўнесена прадстаўленьне з патрабаваньнем вызначыць далейшы лёс самавольных пабудоў. У сьнежні 2012 году па рашэньні Мінскага райвыканкама было распрацаванае дэталёвае плянаваньне тэрыторыі. „Менскі аблвыканкам інфармаваў Генэральную пракуратуру аб тым, што аб'ект прыдарожнага сэрвісу не функцыянуе, будаўнічыя работы не ажыцьцяўляюцца, у сувязі з чым прапанавана канчатковае рашэньне прыняць пасьля распрацоўкі праекта дэталёвага плянаваньня”, — расказалі ў Генпракуратуры.
Пасьля распрацоўкі праект дэталёвага пляна і зон аховы Курапатаў узгоднены навукова-мэтадычнай радай па пытаньнях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры — новы праект зон аховы зацьверджаны пастановай міністэрства ў сьнежні 2014 году. Згодна з рашэньнем шырыня ахоўнай тэрыторыі з паўночнага захаду паменшаная са 120 да 50 м, „у сувязі з чым аб'ект прыдарожнага сэрвісу разьмешчаны за яе мяжой”, падкрэсьлілі ў Генпракуратуры.
„Названае праектнае рашэньне абгрунтавана вынікамі аналізу ляндшафту й разьвіцьця тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці, — адзначаецца ў адказе. - Адначасова інфармуем, што праектам дэталёвага плянаваньня зямельны ўчастак, на якім разьмешчаны комплекс аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу СААТ „Белрэстінвэст”, мае абцяжараньні ў выкарыстаньні. З усходняга боку рэстарана выключаюцца ўсе віды „гучных мерапрыемстваў”, арганізацыя адпачынку на адкрытым паветры. Гэта абмежаваньне датычыцца ўсіх форм адпачынку ў сувязі з неабходнасьцю выключыць парушэньне сакральнага характару гісторыка-культурнай каштоўнасьці, якая прымыкае з усходняга боку”.
З 31 траўня грамадзкія актывісты рэгулярна праводзяць акцыі супраць адкрыцьця каля Курапатаў забаўляльнага комплексу з рэстаранам „Паедзем паядзім”.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт