Італія будзе ашчаджаць на вязьнях-замежніках
Міністар юстыцыі Італіі заявіў, што вязьні-замежнікі будуць высланыя ў краіны свайго паходжаньня, дзеля адбываньня турэмнага зьняволеньня. На сёньняшні дзень траціна ўсіх насельнікаў італьянскіх турмаў гэта грамадзяне іншых краін.
Міністар Альфонса Бонафэдэ адказваючы на парлямэнцкі запыт адзначыў, што замежнікі складаюць 9% усіх жыхароў Італіі, але ў турмах гэта прапорцыя павялічваецца да 35% і гэта прыблізна 20 тысяч вязьняў. Большасьць зь іх гэта грамадзяне, Марока, Румыніі, Альбаніі й Туніса.
Адзін дзень утрыманьня зьняволенага каштуе італьянскаму падаткаплацельшчыку каля 125 эўра. Агулам на ўтрыманьне замежных злачынцаў Італія выдаткоўвае каля 1 мільярда даляраў. Дадатковай падставай гэта рашэньня стала перагружанасьць італьянскіх турмаў. Пэнітэнцыярная сыстэма разьлічана на 50 тысяч зьняволеных, аднак зараз пакараньне адбывае каля 60 тысяч чалавек.
Міністар Бонэфэдэ паведаміў, што ў бліжэйшы час з Альбаніяй, Румыніяй і Тунісам будуць падпісаныя адпаведныя міжурадавыя пагадненьні.
эж
Міністар юстыцыі Італіі заявіў, што вязьні-замежнікі будуць высланыя ў краіны свайго паходжаньня, дзеля адбываньня турэмнага зьняволеньня. На сёньняшні дзень траціна ўсіх насельнікаў італьянскіх турмаў, гэта грамадзяне іншых краін.
Міністар Альфонса Бонафэдэ адказваючы на парлямэнцкі запыт адзначыў, што замежнікі складаюць 9% усіх жыхароў Італіі, але ў турмах, гэта прапорцыя павялічваецца да 35% і гэта прыблізна 20 тысяч вязьняў. Большасьць зь іх, гэта грамадзяне Марока, Румыніі, Альбаніі й Туніса.
Адзін дзень утрыманьня зьняволенага каштуе італьянскаму падаткаплацельшчыку каля 125 эўра. Агулам на ўтрыманьне замежных злачынцаў штогод Італія выдаткоўвае каля 1 мільярда даляраў.
Дадатковай падставай гэта рашэньня стала перагружанасьць італьянскіх турмаў. Пэнітэнцыярная сыстэма разьлічана на 50 тысяч зьняволеных, аднак зараз пакараньне адбывае каля 60 тысяч чалавек.
Міністар Бонэфэдэ паведаміў, што ў бліжэйшы час з Альбаніяй, Румыніяй і Тунісам будуць падпісаныя адпаведныя міжурадавыя пагадненьні.
эж