Польшча асьцерагаецца наступстваў гандлёвай вайны паміж ЭЗ і ЗША
Палякі баяцца, што амэрыканцы могуць увесьці мыта на аўтамабілі й запчасткі да іх.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы бачыць небясьпеку для Польшчы ў мытнай вайне паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Эўропай. Пра гэта Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) размаўляла з прадстаўнікамі Міністэрстве гандлю ЗША, у прыватнасьці з намесьнікам міністра гандлю ЗША Карэн Дан Кэлі (Karen Dunn Kelley).
У Вашынгтоне прадстаўніца польскага ўраду абмяркоўвала, між іншым, пэрспэктывы павелічэньня прысутнасьці польскіх кампаній на амэрыканскім рынку й новую гандлёвую палітыкі Злучаных Штатаў Амэрыкі ў дачыненьні да Эўропы.
Польская міністар ацаніла, што бягучая гандлёвая спрэчка, якая тычыцца алюмінію й сталі закранае Польшчу ў невялікай ступені. Аднак, гэта можа памяняцца, калі амэрыканцы ўвядуць мытныя пошліны на аўтамабілі й запчасткі да іх.
„Польшча, гэта аўтамабільны хаб у Эўропе. Мы вытвараем ня толькі аўтамабілі, але зьяўляемся таксама асноўным вытворцам запчастак да іх”, - сказала Эмілевіч.
Яна паведаміла, што зьвярнуліся да амэрыканцаў з заклікам пакласьці канец эскаляцыі гандлёвай спрэчкі з Эўропай.
аз
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій бачыць небясьпеку для Польшчы ў мытнай вайне паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Эўропай. Пра гэта Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) размаўляла з прадстаўнікамі Міністэрствa гандлю ЗША, у прыватнасьці з намесьнікам міністра гандлю Карэн Дан Кэлі (Karen Dunn Kelley).
У Вашынгтоне прадстаўніца польскага ўраду абмяркоўвала, між іншым, пэрспэктывы павелічэньня прысутнасьці польскіх кампаній на амэрыканскім рынку й новую гандлёвую палітыку Злучаных Штатаў Амэрыкі ў дачыненьні да Эўропы.