Расея пашырае ваенную інфраструктуру ў Калінінградзе
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.07.2018 11:58
                    
                    Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ, спасылаючыся на амэрыканскі партал Defence One.
                
                         Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0
                     
Расея пашырае ваенную інфраструктуру ў Калінінградзе
Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ, спасылаючыся на амэрыканскі партал Defence One.
Расея пашырае ваенную інфраструктуру ў Калінінградзкай вобласьці, паведаміла радыё „Эхо Москвы”, спасылаючыся на амэрыканскі партал  Defence One.
Радыёстанцыя паясьняе, што гаворка ідзе пра сыстэмы ўмацаваньняў і складоў. 
Суседнія краіны Расеі, у тым ліку ў Польшча ўжо даўно паведамлялі пра дзеяньні Крамля, якія дэстабілізуюць сытуацыю ў рэгіёне. Таксама генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг зьвяртаў увагу на тое, што мілітарызацыя Калінінградзкай вобласьці пагражае бясьпецы Польшчы й краін Балтыі.
Некалькі месяцаў таму Міністэрства абароны Расеі пацьвердзіла, што ў гэтым рэгіёне будуе інфраструктуру для разьмяшчэньня ракетных комплексаў „Іскандэр-М”. Згаданыя ракеты могуць пераносіць ядзерныя боегалоўкі. 
аз
 Расея пашырае ваенную інфраструктуру ў Калінінградзкай вобласьці, паведаміла радыё „Эхо Москвы”, спасылаючыся на амэрыканскі партал  Defence One.
Радыёстанцыя паясьняе, што гаворка ідзе пра сыстэмы ўмацаваньняў і складоў. 
Суседнія краіны Расеі, у тым ліку ў Польшча ўжо даўно паведамлялі пра дзеяньні Крамля, якія дэстабілізуюць сытуацыю ў рэгіёне.
Таксама генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг зьвяртаў увагу на тое, што мілітарызацыя Калінінградзкай вобласьці пагражае бясьпецы Польшчы й краін Балтыі.