Каля будынка КДБ у Менску затрымалі Ніну Багінскую
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.07.2018 09:50
Яна праводзіла адзіночны пікет у падтрымку палітвязьняў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Каля будынка КДБ у Менску затрымалі Ніну Багінскую
Яна праводзіла адзіночны пікет у падтрымку палітвязьняў.
Каля будынка КДБ у Менску 7 ліпеня была затрыманая апазыцыйная актывістка Ніна Багінская. Яна праводзіла адзіночны пікет у падтрымку палітвязьняў, паведаміла праваабаронца Ганна Шапуцька ў сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.
Паводле яе слоў, Багінская прастаяла 40 хвілін з плякатам „Свабоду палітвязьням” і іх імёнамі: Святаслаў Барановіч, Ільля Валовік, Дзьмітрый Галко, Міхаіл Жамчужны, Вольга Нікалайчык, Павел Севярынец, Дзяніс Урбановіч, Дзьмітрый Паліенка.
Затым пад'ехалі амапаўцы й павезьлі пікетчыцу.
Апошні раз Багінскую затрымлівалі 3 ліпеня ў Менску на „Акцыі вызваленьня й салідарнасьці”, якую анансаваў Мікалай Статкевіч і якая не адбылася.
belapan.by/аз