Польшча ідзе ў паломніцтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        07.07.2018 10:13
                    
                                 
                
                
                    Пачынаецца агульнапольская грамадзкая акцыя пад назвай #PolskaPielgrzymuje.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Пад хэштагам #PolskaPielgrzymuje (Польшча ў паломніцтва) пачалася акцыя ў сацыяльных сетках у гэтай краіне.
Польскія сьвятары заахвочваюць людзей дзяліцца сваімі ўражаньнямі з паломніцтва. Касьцёл разьлічвае, што акцыя яднае мільёны палякаў, як летась.
Ксёндз Павэл Рытэль-Андранік з прэсавай службы Канфэрэнцыі польскага эпіскапату распавёў, што паломніцтва ўпісана ў гены палякаў. Штогод блізу 7 мільёнаў палякаў ходзяць у паломніцтва ў сьвятыя мясьціны. Адна траціна палякаў (32%) дэкляруюць, што па меншай меры адзін раз цягам свайго жыцьця ўдзельнічалі ў пілігрымцы.
Акцыя #PolskaPielgrzymuje скіравана таксама да людзей, якія па розных прычынах не змаглі пайсьці ў пілігрымку. Дзякуючы акцыі яны могуць духоўна яднацца з паломнікамі. Апісаньні пілігрымак, фотаздымкі ды відэазапісы разьмешчаныя ў Сеціве даюць ім магчымасьць адчуваць радасную атмасфэру паломніцтва і далучыцца да малітваў.
Акцыя #PolskaPielgrzymuje вядзецца ў сацыяльных мэдыях, як Twitter, Facebook і Instagram.
ПР/юл