Кітай імкнецца прадухіліць гадлёвую вайну з Кітаем
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.07.2018 14:26
Заўтра ў ЗША ўступаюць у сілу дадатковыя мытныя тарыфы на тавары з Кітая.
pixabay.com/Public Domain CC0
"Кітайскія ўлады знаходзяцца ў цесным кантакце з ЗША для таго, каб прадухіліць гандлёвую вайну”, – паведаміў прэс-сакратар МЗС Кітая. Заўтра ў ЗША ўступаюць у сілу дадатковыя мытныя тарыфы на тавары з Кітая. Пэкін абяцаў адказаць падобным чынам.
Дадатковыя амэрыканскія пошліны ўступяць у сілу ў пятніцу апоўдні па пэкінскім часе. Сьпіс уключае ў сябе тавары, агульны кошт якіх ацэньваецца прыкладна ў 34 мільярдаў даляраў ЗША.
25-працэнтнай пошлінай ахоплены 1100 відаў тавараў з такіх галін, як высокія тэхналёгіі, машынабудаваньне і аўтамабільная прамысловасьць. Кітай заяўляе пра ўвядзеньне мытных пошлін, якія ў асноўным пашкодзяць сельскай гаспадарцы ЗША. У кітайскім сьпісе, сярод іншага, соевыя бабы, сорга і бавоўна.
Дональд Трамп прыгразіў, што калі Кітай вырашыцца на гэты крок, то Вашынгтон увядзе пошліны на іншую групу кітайскіх тавараў на суму 450 мільярдаў даляраў.
Кітай абвясьціў, што ня хоча гандлёвай вайны, тым ня менш, кітайская мытня папярэдзіла, што кітайскія пошліны будуць абвешчаныя адразу пасьля таго, як пачнуць дзейнічаць амэрыканскія мыты.
яс