Кіроўца беларускай фуры меў 2,5 праміле алькаголю ў крыві
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.07.2018 09:41
Каля Беластока паліцыя затрымала п'янага беларуса, які кіраваў фурай.
pixabay.com/Public Domain CC0
Каля Беластока польская паліцыя затрымала п'янага беларуса, які ехаў на фуры DAF. Праваахоўнікі зьвярнулі ўвагу на грузавік, які на трасе "віляў" з боку ў бок, выконваў небясьпечныя манэўры. Яго спынілі, падазрэньні пацьвердзіліся — кіроўца сапраўды быў моцна п'яны. Грамадзяніна Беларусі адправілі на мэдыцынскае асьведчаньне, якое паказала ў яго крыві каля 2,5 праміле алкаголю.
41-гадовага мужчыну чакае суд, яго грузавік знаходзіцца на штрафстаянцы, інфармуе прэс-служба паліцыі Падляшскага ваяводства Польшчы.
euroradio.fm/яс