«Мы выбіраем Беларусь!» – Лукашэнка падкрэсьліў важнасьць незалежнасьці, міру і партнэрства
Пра гэта ён заявіў 2 ліпеня, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«За сваю незалежнасьць мы ўжо пераплацілі. Таму будзем рабіць усё магчымае, каб захаваць сьвет ня толькі на сваёй зямлі, але і перасьцерагчы жыхароў плянэты ад паўтарэньня страшных урокаў гісторыі. Усьведамляючы сябе неад'емнай часткай Эўропы і постсавецкай прасторы, мы працягваем руку дружбы і супрацоўніцтва ўсім», – заявіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь ня будзе выбіраць паміж Захадам і Ўсходам. «Наш народ выбірае незалежнасьць, мір і партнэрства. Мы выбіраем Беларусь!» – сказаў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што ў 1991-1996 гадах Дзень Незалежнасьці адзначалі 27 ліпеня, ён быў прымеркаваны да даты прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. Рашэньне сьвяткаваць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня, у дзень вызваленьня Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынятае па выніках рэспубліканскага рэфэрэндуму 1996 года, правядзеньне якога ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка. Беларусь зьяўляецца адзінай з былых савецкіх рэспублік, чый дзень незалежнасьці не прывязаны да распаду СССР.
«Мы выбіраем Беларусь!» – Лукашэнка падкрэсьліў важнасьць незалежнасьці, міру і партнэрства. Пра гэта ён заявіў 2 ліпеня, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці.
«За сваю незалежнасьць мы ўжо пераплацілі. Таму будзем рабіць усё магчымае, каб захаваць мір ня толькі на сваёй зямлі, але і перасьцерагчы жыхароў плянэты ад паўтарэньня страшных урокаў гісторыі. Усьведамляючы сябе неад'емнай часткай Эўропы і постсавецкай прасторы, мы працягваем руку дружбы і супрацоўніцтва ўсім», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь ня будзе выбіраць паміж Захадам і Ўсходам. «Наш народ выбірае незалежнасьць, мір і партнэрства. Мы выбіраем Беларусь!» – сказаў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што ў 1991-1996 гадах Дзень Незалежнасьці адзначалі 27 ліпеня, ён быў прымеркаваны да даты прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. Рашэньне сьвяткаваць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня, у дзень вызваленьня Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынятае па выніках рэспубліканскага рэфэрэндуму 1996 года, правядзеньне якога ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка. Беларусь зьяўляецца адзінай з былых савецкіх рэспублік, чый дзень незалежнасьці не прывязаны да распаду СССР.
Белта/БелаПАН/ав