Лідэр польскай кіруючай партыі Права й Справядлівасьць Яраслаў Качыньскі заявіў, галоўны аргумэнт Польшчы ў гістарычных спрэчках пра Другую сусьветную вайну – гэта праўда.
У інтэрвію Польскаму Радыё кіраўнік Права й Справядлівасьці заявіў, што барацьба за гістарычную праўду будзе доўгай. Палітык лічыць, што важным крокам у гэтым накірунку, стала новая вэрсія закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці, а таксама сумесная дэклярацыя кіраўнікоў урадаў Ізраіля й Польшчы.
Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што ў міжнароднай дыскусіі аб гістарычнай праўдзе, польска-ізраільская дэкарацыя можа быць яшчэ адным доказам таго, што тагачасная польская дзяржава не замешаная ў злачынствах, якія былі ўчыненыя Трэцім Рэйхам.
Па словах Яраслава Качыньскага, пасьля вайны, нямецкія ўлады прыклалі неймаверныя намаганьні, каб пераканаць сусьветную супольнасьць у тым, што адказнасьць за Другую сусьветную вайну таксама ляжыць і на іншых краінах.
эж
Лідэр польскай кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што галоўны аргумэнт Польшчы ў гістарычных спрэчках пра Другую сусьветную вайну – гэта праўда.
У інтэрвію Польскаму радыё кіраўнік «Права й справядлівасьці» сьцьвярджае, што барацьба за гістарычную праўду будзе доўгай. Палітык лічыць, што важным крокам у гэтым накірунку стала новая вэрсія закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці, а таксама сумесная дэклярацыя кіраўнікоў урадаў Ізраіля й Польшчы.
Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што ў міжнароднай дыскусіі аб гістарычнай праўдзе польска-ізраільская дэклярацыя можа быць яшчэ адным доказам таго, што тагачасная польская дзяржава не замешаная ў злачынствы, якія былі ўчыненыя Трэцім Рэйхам.
Паводле словаў Яраслава Качыньскага, пасьля вайны нямецкія ўлады прыклалі неймаверныя намаганьні, каб пераканаць сусьветную супольнасьць у тым, што адказнасьць за Другую сусьветную вайну таксама ляжыць і на іншых краінах.
эж