Logo Polskiego Radia
Print

Анатоль Лябедзька будзе зноў балятавацца на пасаду старшыні АГП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2018 08:17
У красавіку Анатоль Лябедзька заяўляў, што ня будзе прэтэндаваць на пасаду старшыні партыі.
Анатоль ЛябедзькаАнатоль Лябедзькаwww.ucpb.org

Анатоль Лябедзька будзе зноў балятавацца на пасаду старшыні АГП
У красавіку Анатоль Лябедзька заяўляў, што ня будзе прэтэндаваць на пасаду старшыні партыі.
Анатоль Лябедзька мае намер зноў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі на зьезьдзе 8 ліпеня.
На сайце АГП пад загалоўкам „Лябедзька ў гульні, інтрыга вяртаецца” анансаваныя тэледэбаты кандыдатаў на пасаду кіраўніка партыі, у якіх прымуць удзел Васіль Палякоў, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў і Анатоль Лябедзька.
„Нам удалося датэлефанавацца да лідара АГП, які ў гэты час прымае ўдзел у працы Парлямэнцкай асамблеі Эўранэст. Мы спыталі, ці азначае гэта, што Анатоль Лябедзька — у сьпісе кандыдатаў на пасаду старшыні АГП? Палітык быў сьціслы: „Я ў гульні. Я — у сьпісе кандыдатаў. Усё астатняе — 8 ліпеня”, — гаворыцца ў паведамленьні партыйнага сайта.
Сам Лябедзька сваё рашэньне пакуль не камэнтуе.
Анатоль Лябедзька ўзначальвае АГП з 2000 году. У красавіку на пытаньне, ці будзе ён прэтэндаваць на пасаду старшыні партыі, палітык адказаў: „На сёньня 99,9% — не, а калі раптам нешта пойдзе па зусім грубым сцэнары нейкіх зьнешніх умяшаньняў — тады не выключаю”.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт