Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Польшчы расказаў пра прыярытэты Войска Польскага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2018 16:35
Кіраўнік ведамства абароны сказаў, што мэтавая колькасьць польскай арміі павінна скласьці 200 тыс. чалавек (цяпер 120 тыс.).
Марыюш Блашчак (на першым пляне ў касьцюме) сярод афіцэраў Войска ПольскагаМарыюш Блашчак (на першым пляне ў касьцюме) сярод афіцэраў Войска ПольскагаPAP/Paweł Supernak

Міністар абароны Польшчы расказаў пра прыярытэты Войска Польскага
Павелічэньне колькасьці Войска Польскага, рэформа сыстэмы камандаваньня, мадэрнізацыя й супраца з саюзьнікамі – гэта былі асноўныя пытаньні, якія закрануў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у сваім выступе з нагоды дня Генэральнага камандаваньня родамі ўзброеных сіл.
Кіраўнік ведамства абароны сказаў, што мэтавая колькасьць польскай арміі павінна скласьці 200 тыс. чалавек (цяпер 120 тыс.). У рамках узмацненьня абароннага патэнцыялу на ўсходзе Польшчы будзе створана чацьвёртая дывізія, якая павінна супрацоўнічаць з Войскамі тэрытарыяльнай абароны.
Сярод прыярытэтаў Міністэрства нацыянальнай абароны – таксама вяртаньне вядучай ролі ў арміі Генэральнаму штабу. Менавіта Генштаб у будучым будзе выконваць галоўную ролю ў мірны й ваенны час. Нагадаем, цяпер асноўная роля адводзіцца Генэральнаму камандаваньню родамі ўзброеных сіл. На пазьнейшых этапах рэформы будуць вернутыя камандаваньні асобнымі родамі войск: ВПС, ВМС і сухапутнымі сіламі.
Марыюш Блашчак нагадаў, што падпісаны вясной кантракт аб набыцьці амэрыканскіх сыстэм СПА Patriot – гэта «тэхнічны скок для польскай арміі«.
Кажучы пра адносіны Польшчы з саюзьнікамі, міністар абароны падкрэсьліў, што партнэрства з ЗША – гэта адзін з падмуркаў бясьпекі Польшчы й дзейнасьці Польшчы ў рамках НАТО

Павелічэньне колькасьці Войска Польскага, рэформа сыстэмы камандаваньня, мадэрнізацыя й супраца з саюзьнікамі – гэта былі асноўныя пытаньні, якія закрануў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у сваім выступе з нагоды дня Генэральнага камандаваньня родамі ўзброеных сіл.

Кіраўнік ведамства абароны сказаў, што мэтавая колькасьць польскай арміі павінна скласьці 200 тыс. чалавек (цяпер 120 тыс.). У рамках узмацненьня абароннага патэнцыялу на ўсходзе Польшчы будзе створаная чацьвёртая дывізія, якая павінна супрацоўнічаць з Войскамі тэрытарыяльнай абароны.

Сярод прыярытэтаў Міністэрства нацыянальнай абароны – таксама вяртаньне вядучай ролі ў арміі Генэральнаму штабу. Менавіта Генштаб у будучым будзе выконваць галоўную ролю ў мірны й ваенны час. Нагадаем, цяпер асноўная роля адводзіцца Генэральнаму камандаваньню родамі ўзброеных сіл. На пазьнейшых этапах рэформы будуць вернутыя камандаваньні асобнымі родамі войск: ВПС, ВМС і сухапутнымі сіламі.

Марыюш Блашчак нагадаў, што падпісаны вясной кантракт аб набыцьці амэрыканскіх сыстэм СПА Patriot – гэта «тэхнічны скок для польскай арміі».

Кажучы пра адносіны Польшчы з саюзьнікамі, міністар абароны падкрэсьліў, што партнэрства з ЗША – гэта адзін з падмуркаў бясьпекі Польшчы й дзейнасьці Польшчы ў рамках НАТО.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт