Logo Polskiego Radia
Print

Украіна загаварыла пра закупку ў ЗША сыстэм Patriot

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2018 08:02
Міністар абароны сьцьвярджае, што пяць дывізіёнаў сыстэм Patriot цалкам закрыюць мяжу з Расеяй.
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotЗэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5

Украіна загаварыла пра закупку ў ЗША сыстэм Patriot
Міністр абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак разьлічвае выдаткаваць паступленьні ад барацьбы з кантрабандай на ўмацаваньне абараназдольнасьці краіны.
Кіраўнік Мінабароны прапануе выкарыстоўваць магчымыя паступленьні ў дзяржбюджэт ад барацьбы з кантрабандай на закупку амэрыканскіх сыстэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта ён сказаў у ходзе пасяджэньня ўрада.
«Напрыклад, гэтых 4 млрд даляраў хапіла б нам, каб купіць пяць дывізіёнаў сыстэм СПА Patriot і цалкам закрыць мяжу з Расеяй», – сказаў ён.
Паводле ацэнак міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, ад барацьбы з кантрабандай дзяржава можа выйграць 70-100 млрд грыўнаў (за 1 даляр ЗША плаціцца каля 2,65 грыўны).

Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак разьлічвае выдаткаваць паступленьні ад барацьбы з кантрабандай на ўмацаваньне абараназдольнасьці краіны.

Кіраўнік Мінабароны прапануе выкарыстоўваць магчымыя паступленьні ў дзяржбюджэт ад барацьбы з кантрабандай на закупку амэрыканскіх сыстэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта ён сказаў у ходзе пасяджэньня ўрада.

«Напрыклад, гэтых 4 млрд даляраў хапіла б нам, каб купіць пяць дывізіёнаў сыстэм СПА Patriot і цалкам закрыць мяжу з Расеяй», – сказаў ён.

Паводле ацэнак міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, ад барацьбы з кантрабандай дзяржава можа выйграць 70-100 млрд грыўнаў (за 1 даляр ЗША плаціцца каля 26,5 грыўны).

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт