Logo Polskiego Radia
Print

Білеты на цягнікі Polregio можна будзе набыць на плятформе KOLEO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2018 09:17
Падчас адной апэрацыі пасажыр зможа купіць білет на праезд цягнікамі розных перавозчыкаў.
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Білеты на цягнікі Polregio можна будзе набыць на плятформе KOLEO
Падчас адной апэрацыі пасажыр зможа купіць білет на праезд цягнікамі розных перавозчыкаў.
Зь ліпеня квіткі на цягнікі Polregio можна будзе купіць на плятформе KOLEO. Білеты можна будзе набыць у тым ліку пры дапамозе адпаведнага мабільнага прыкладаньня.
Паводле Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій, гэта доказ разьвіцьця найбуйнейшага пасажырскага чыгуначнага перавозчыка ў Польшчы.
Polregio супрацоўнічае ўжо з трыма плятформамі, пры дапамозе якіх можна купіць білеты празь інтэрнэт. Паводле Анны Ленарчык (Anna Lenarczyk) зь кіраўніцтва Polregio, гэта перш за ўсё новыя магчымасьці для пасажыраў.
Анна Ленарчык: Падчас адной трансакцыі пасажыр зможа купіць білет на праезд цягнікамі розных перавозчыкаў, напрыклад, Przewozy Regionalne. Дзеля гэтага ён ужо ня будзе прымушаны ўваходзіць на старонкі паасобных перавозчыкаў. Гэта дазволіць лягчэй заплянаваць падарожжа.
Polregio ўжо супрацоўнічаў з плятформай KOLEO, але апошні кантракт завяршыўся ў канцы студзеня гэтага году. З ліпеня па плятформе KOLEO можна будзе купіць усе віды білетаў – аднаразовыя й доўгатэрміновыя.
Падчас кантролю трэба будзе паказаць раздрукоўку білета або дакумэнт на мабільнай прыладзе, напрыклад, на тэлефоне.
аз

Зь ліпеня квіткі на цягнікі Polregio можна будзе купіць на плятформе KOLEO. Білеты можна будзе набыць у тым ліку пры дапамозе адпаведнага мабільнага прыкладаньня.

Паводле Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій, гэта доказ разьвіцьця найбуйнейшага пасажырскага чыгуначнага перавозчыка ў Польшчы.

Polregio супрацоўнічае ўжо з трымя плятформамі, пры дапамозе якіх можна купіць білеты празь інтэрнэт. Паводле Анны Ленарчык (Anna Lenarczyk) зь кіраўніцтва Polregio, гэта перш за ўсё новыя магчымасьці для пасажыраў.

Анна Ленарчык: Падчас адной трансакцыі пасажыр зможа купіць білет на праезд цягнікамі розных перавозчыкаў, напрыклад, Przewozy Regionalne. Дзеля гэтага ён ужо ня будзе прымушаны ўваходзіць на старонкі паасобных перавозчыкаў. Гэта дазволіць лягчэй заплянаваць падарожжа.

Polregio ўжо супрацоўнічаў з плятформай KOLEO, але апошні кантракт завяршыўся ў канцы студзеня гэтага году. З ліпеня на плятформе KOLEO можна будзе купіць усе віды білетаў – аднаразовыя й доўгатэрміновыя.

Падчас кантролю трэба будзе паказаць раздрукоўку білета або дакумэнт на мабільнай прыладзе, напрыклад, на тэлефоне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт