Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы на чыгунцы спыняць рух, калі аўто раптоўна спыніцца на пераезьдзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.06.2018 15:11
Амаль 14 тыс. пераездаў у краіне атрымалі дадатковае абазначэньне з мэтай павелічэньня бясьпекі на перакрыжаваньнях аўтатрас і чыгункі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Амаль 14 тыс. пераездаў у цэлай Польшчы атрымалі дадатковае абазначэньне. На скрыжаваньнях аўтадарог з чыгуначнымі шляхамі зьявіліся налепкі ярка жоўтага колеру з нумарам пераезду й нумарам тэлефона выкліку экстранных апэратыўных службаў.
Мэта новаўвядзеньня – павялічыць узровень бясьпекі на перакрыжаваньнях аўтатрас і чыгункі. Напрыклад, калі ў аўтамабіля здарыцца паломка й ён затрымаецца на чыгуначным палатне, то кіроўца можа хутка пазваніць на нумар экстранных служб 112. Падчас размовы з дысьпетчарам ён павінен назваць нумар пераезду, які разьмешчаны на налепцы. Дысьпетчар паведаміць пра надзвычайнае здарэньне дзяжурнаму кампаніі Польскія чыгуначныя лініі, у выніку чаго паступіць сыгнал спыніць рух цягнікоў праз згаданы пераезд. Адначасова на яго будзе накіраваная рамонтная брыгада.
Жоўтыя налепкі пэрыядычна будуць зьяўляцца на чарговых пераездах.

Амаль 14 тыс. пераездаў у цэлай Польшчы атрымалі дадатковае абазначэньне. На скрыжаваньнях аўтадарог з чыгуначнымі шляхамі зьявіліся налепкі ярка жоўтага колеру з нумарам пераезду й нумарам тэлефона выкліку экстранных апэратыўных службаў.

Мэта новаўвядзеньня – павялічыць узровень бясьпекі на перакрыжаваньнях аўтатрас і чыгункі.

Напрыклад, калі ў аўтамабіля здарыцца паломка й ён затрымаецца на чыгуначным палатне, то кіроўца можа хутка пазваніць на нумар экстранных служб 112. Падчас размовы з дысьпетчарам ён павінен назваць нумар пераезду, які разьмешчаны на налепцы. Дысьпетчар паведаміць пра надзвычайнае здарэньне дзяжурнаму кампаніі Польскія чыгуначныя лініі, у выніку чаго паступіць сыгнал спыніць рух цягнікоў праз згаданы пераезд. Адначасова на яго будзе накіраваная рамонтная брыгада.

Жоўтыя налепкі пэрыядычна будуць зьяўляцца на чарговых пераездах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт