Палякі ўшаноўваюць памяць ахвяр нямецкіх канцлягераў і лягераў сьмерці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.06.2018 11:26
Палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці.
Музэй турмы „Павяк” у Варшаве. By Thunderman83 - Praca własna, Domena publiczna, https://commons. wikimedia. org/w/index.php?curid=4412662By Thunderman83 - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4412662
Палякі ўшаноўваюць памяць ахвяр нямецкіх канцлягераў і лягераў сьмерці
Палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці.
Сёньня палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці. З гэтай нагоды ў Музэі турмы „Павяк” у Варшаве заплянаваная цырымонія з удзелам прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki). У сваю чаргу ў мерапрыемстве ў Дзяржаўным музэі Auschwitz-Birkenau ў Асьвенцыме ўдзельніче віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło).
Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці быў устаноўлены польскім Сэймам у 2006 годзе ў 66-ю гадавіну прыбыцьця першага транспарту вязьняў у нямецкі канцлягер у Асьвенцыме.
У сваю чаргу ў нямецкай турме „Павяк” у цэнтры Варшавы падчас акупацыі ўтрымліваліся каля 100 тысяч чалавек. Каля 60 тысяч зь іх былі пазьней дастаўленыя ў канцлягеры. Амаль 37 тысяч вязьняў „Павяка” загінулі ў выніку выкананьня сьмяротных прысудаў.
аз
Сёньня палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецка-фашысцкіх канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці. З гэтай нагоды ў Музэі турмы „Павяк” у Варшаве заплянаваная цырымонія з удзелам прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki). У сваю чаргу ў мерапрыемстве ў Дзяржаўным музэі Auschwitz-Birkenau ў Асьвенцыме ўдзельнічае віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło).