Logo Polskiego Radia
Print

Новы пасол Польшчы ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.06.2018 17:36
Артур Міхальскі быў прызначаны на пасаду пасла Польшчы ў Беларусі ў траўні гэтага году.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей (зьлева) і пасол Польшчы ў Беларусі Артур МіхальскіМіністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей (зьлева) і пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскіфота: МЗС Беларусі

Новы пасол Польшчы ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС
Новы пасол Польшчы Артур Міхальскі 12 чэрвеня ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Ўладзіміру Макею, паведамляе прэс-служба МЗС.
Бакі абмеркавалі шырокі спэктар пытаньняў беларуска-польскага супрацоўніцтва, адзначаная станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парлямэнцкіх сувязяў, а таксама рост гандлёвага абароту паміж дзьвюмя краінамі. Макей і Міхальскі «пагадзіліся зь неабходнасьцю спрыяць далейшаму паляпшэньню клімату даверу і ўзаемаразуменьня паміж Беларусьсю й Польшчай, а таксама павышаць якасьць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў», адзначаецца ў паведамленьні.
Артур Міхальскі быў прызначаны на пасаду пасла Польшчы ў Беларусі ў траўні гэтага году. Ён скончыў Акадэмію каталіцкага багаслоўя. У 1991–1996 гадах быў другім, а затым першым сакратаром пасольства Польшчы ў Маскве.
У 1996–1997 гадах Міхальскі кіраваў расейскім дэпартамэнтам у Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў. У 1997–2000 гадах працаваў у дэпартамэнце Ўсходняй Эўропы МЗС Польшчы. У 2000–2004 гадах Міхальскі займаў пасаду першага сакратара, а затым дарадчыка пасольства Польшчы ў Вашынгтоне. З 2004 да 2006 году працаваў у дэпартамэнце Амэрыкі МЗС Польшчы. У 2006–2010 гады Міхальскі ўзначальваў польскае пасольства ў Канадзе.
Пасьля вяртаньня ў Варшаву займаў пасаду намесьніка дырэктара, а затым дырэктара Ўсходняга дэпартамэнту МЗС.
У 2012–2017 гадах ён быў паслом Польшчы ў Малдове. Са жніўня 2017 года Міхальскі зноў займаў пасаду дырэктара Ўсходняга дэпартамэнту Міністэрства замежных спраў.

белапан/вс

Міністар
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей (справа) і пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт