У Варшаве – найдаражэйшыя ў Эўропе смартфоны й найтаньнешыя кватэры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.06.2018 18:44
                    
                                 
                
                
                    Варшава таксама можа пахваліцца невысокімі коштамі ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.
                
                
                    
                         Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе commons.wikimedia.org/Radek Kołakowski/Public Domain CC0
Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе commons.wikimedia.org/Radek Kołakowski/Public Domain CC0  
                     
                
                
                
               
                
                          
У Варшаве – найдаражэйшыя ў Эўропе смартфоны й найтаньнешыя кватэры
У Варшаве ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Эўропы найтаньнейшы інтэрнэт і абанэмэнт у спартыўную залю, але найдаражэйшая апошняя мадэль смартфона IPhone – прыкладна на 300 даляраў больш у параўнаньні з краінамі Заходняй Эўропы. У польскай сталіцы сярэдняя зарплата – 1128 даляраў «на рукі». Пры гэтым Варшава займае 35 месца сярод 50 важнейшых гарадоў сьвету па даходах.
Як вынікае са справаздачы Deutsche Bank, кошт арэнды 2-пакаёвай кватэры ў 2-3 разы меншы чым у сталіцах Францыі, Швэйцарыі й Вялікабрытаніі, ня кажучы пра амэрыканскія мэтраполіі. Але, напрыклад, арэнда аўтамабіля на суткі ў Варшаве каштуе каля 160 даляраў – столькі ж, колькі ў даражэйшых эўрапейскіх гарадах: Парыжы, Мілане й Осла. А вось гарадзкі транспарт найтаньнейшы ў Эўропе. Акрамя таго, Варшава можа пахваліцца невысокімі коштамі ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.
У Варшаве ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Эўропы найтаньнейшы інтэрнэт і абанэмэнт у спартыўную залю, але найдаражэйшая апошняя мадэль смартфона IPhone – прыкладна на 300 даляраў больш у параўнаньні з краінамі Заходняй Эўропы. У польскай сталіцы сярэдняя зарплата – 1128 даляраў «на рукі». Пры гэтым Варшава займае 35 месца сярод 50 важнейшых гарадоў сьвету па даходах.
Як вынікае са справаздачы Deutsche Bank, кошт арэнды 2-пакаёвай кватэры ў 2-3 разы меншы чым у сталіцах Францыі, Швэйцарыі й Вялікабрытаніі, ня кажучы пра амэрыканскія мэтраполіі. Але, напрыклад, арэнда аўтамабіля на суткі ў Варшаве каштуе каля 160 даляраў – столькі ж, колькі ў даражэйшых эўрапейскіх гарадах: Парыжы, Мілане й Осла. А вось гарадзкі транспарт найтаньнейшы ў Эўропе.
Акрамя таго, Варшава можа пахваліцца невысокімі коштамі ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.
вс