Прэзыдэнт Польшчы з жонкай расказалі дзецям пра бясьпеку на канікулах
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.06.2018 15:18
Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда запрасілі малых грамадзян краіны ў парк Прэзыдэнцкага палацу.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда правялі для дзяцей пікнік «Бясьпечныя канікулы з прэзыдэнцкай парай» у парку Прэзыдэнцкага палаца ў Варшаве PAP/Jacek Turczyk
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда правялі для дзяцей пікнік «Бясьпечныя канікулы з прэзыдэнцкай парай». У парку Прэзыдэнцкага палаца ў Варшаве маленькія госьці даведаліся, як трэба сябе паводзіць у небясьпечных сытуацыях, як выклікаць ратавальнікаў і як аказаць першую дапамогу.
«Ня толькі той, хто ратуе іншых і ім дапамагае зьяўляецца героем. Герой – гэта таксама той, хто ўмее прадухіліць небясьпечную сытуацыю», – сказаў дзецям Анджэй Дуда.
На пікніку прэзыдэнт уручыў мэдаль «За ахвярнасьць» 9-гадоваму Адрыяну Гродзкаму, вучню адной зь сельскіх школ на захадзе Польшчы. У сакавіку хлопчык выратаваў сябра, які праваліўся пад лёд.

вс