Logo Polskiego Radia
Print

ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі й яго атачэньня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 12:15
Дональд Трамп падоўжыў санкцыі да 9 чэрвеня 2019 года.
Waszyngton, Biały DomWaszyngton, Biały Domflickr.com/ Gray Lensman QX!

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год дзеяньне амэрыканскіх санкцыяў, уведзеных у 2006 годзе супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў. У Белым доме адзначаюць, што іх дзеяньні й паводзіны «нясуць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і зьнешняй палітыцы ЗША».

Акрамя таго, у Вашынгтоне лічаць, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, а ўлады ўцягнутыя ў карупцыйныя схемы. Санкцыі падоўжаныя да 9 чэрвеня 2019 года.

Пасьля выбараў 2006 года ў санкцыйны сьпіс ЗША былі ўнесены: прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, яго сын Віктар Лукашэнка, сакратар Савета бясьпекі, міністры Юстыцыі й Унутраных спраў, старшыня КДБ і галава ЦВК.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт