Мэркель прапануе стварыць эўрапейскі інстытут па прадастаўленьні прытулку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        07.06.2018 14:30
                    
                                 
                
                
                    Такі эўрапейскі офіс павінен працаваць на зьнешніх межах ЭЗ.
                
                
                    
                         Ангела Мэркель EPA/CLEMENS BILAN
Ангела Мэркель EPA/CLEMENS BILAN 
                     
                
                
                
               
                
                         Мэркель казала пра гэта ўчора ўвечары ў Мюнхэне на кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі (ЕНП). Канцлер Нямеччыны ізноў патрабавала хуткага ўвядзеньне рэформаў у Эўрапейскім Зьвязе.
Па словах кіраўнічкі нямецкага ўрада, ЭЗ знаходзіцца на ростанях і таму яму патрэбныя глыбокія рэформы.
«Калі Эўропа хоча быць глябальным гульцом, яна павінна паводзіць сябе  як глябальны гулец», – сказала Мэркель, дадаўшы, што гэта патрабуе мужнасьці, рашучасьці і фінансавых выдаткаў.
Ангела Мэркель хоча стварыць адзіную сыстэму прадастаўленьня прытулку і новы орган ЭЗ, які будзе гэтым займацца. На яе думку, такі эўрапейскі офіс па пытаньнях прытулку павінен працаваць на працягу пэўнага часу, а яго праца павінна быць сканцэнтравана на зьнешніх межах ЭЗ.
Эўрапейская народная партыя зьяўляецца найбуйнейшай фракцыяй у Эўрапейскім парлямэнце.
яс