Турб’ёрн Ягланд: Сьмяротнаму пакараньню няма месца ў Эўропе 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.05.2018 09:11
                    
                                 
                
                
                    Прэс-сакратар генсэка РЭ пракамэнтараваў выкананьне чарговых сьмяротных прысудаў у Беларусі.
                
                
                    
                         Photo: Council of Europe/wikipedia.org/CC BY 3.0
Photo: Council of Europe/wikipedia.org/CC BY 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         
 Рада Эўропы ўстрывожаная інфармацыяй пра чарговыя выкананьні двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-сакратара генсэка РЭ Турб’ёрна Ягланда.
„Рада Эўропы заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яе канчатковай ліквідацыі. Сьмяротнаму пакараньню няма месца ў Эўропе”, - гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Праваабаронца „Вясны” Андрэй Палуда паведаміў Свабодзе, што падчас разгляду ў Вярхоўным судзе апэляцыі Аляксандра Жыльнікава й Вячаслава Сухаркі, якія атрымалі сьмяротны прысуд за забойства трох чалавек, стала вядома пра выкананьне прысуду ў дачыненьні двух іншых „сьмяротнікаў”.
Паводле Вячаслава Сухаркі, насуперак закону ён знаходзіўся ў камэры сьмяротнікаў, хоць прысуд наконт яго яшчэ не набыў сілу. Зь Міхаленем і Лётавым ён прасядзеў чатыры месяцы.
„Я сядзеў у камэры сьмяротнікаў, у якіх прысуд ужо набыў моц. Зь 15 на 16 траўня забралі з камэры Міхаленю й Летава”, — распавёў Сухарка.
30-гадовы Віктар Лётаў быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня за трэцяе забойства, якое ўчыніў у Глыбоцкай турме, дзе ўжо адбываў пакараньне за забойства. Віцебскі абласны суд прыгаварыў яго да найвышэйшай меры пакараньня 22 верасьня 2017 году. Прысуд, які ў кастрычніку 2017 году зацьвердзіў Вярхоўны суд, Лётаў не абскарджваў.
32-гадовы Аляксей Міхаленя - неаднаразова судзімы жыхар Нароўлі, які ўчыніў у сакавіку 2016 году забойства суседзяў-пэнсіянэраў.
аз