Распачаўся судовы працэс Каетана П., абвінавачанага ў жорсткім забойстве 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.05.2018 13:12
                    
                                 
                
                
                    Забойца прызнаў сваю віну і ён ня будзе прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0 Creative Commons
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня распачаўся судовы працэс Каетана П., абвінавачанага ў жорсткім забойстве маладой жанчыны
Першае слуханьне праходзіць у будынку суда па вуліцы Коц'яна ў раёне Бэмова (Bemowo). Увесь комплекс будынкаў па Коц'яна быў пабудаваны для судовых слуханьняў самых небясьпечных злачынцаў у працэсах, падчас якіх паказаньні даюць каронныя сьведкі. Слуханьне Каетана П. праводзіцца за зачыненымі дзьвярыма, у асобным будынку, адгароджаным высокім плотам з калючым дротам.
Каетан П. абвінавачваецца ў жорсткім забойстве 30-гадовай жанчыны, перакладчыцы і настаўніцы італьянскай мовы.
У лютым 2016 года ў адпаведнасьці з вынікамі расьсьледаваньня, мужчына прыйшоў да яе на ўрок. Там, па дадзеных сьледзтва, ён забіў жанчыну, а затым зьбег. Паліцыя шукала яго па ўсёй Эўропе, а праз 14 дзён забойца быў знойдзены на Мальце.
У выніку шматлікіх дасьледаваньняў, экспэрты сьцьвердзілі, што мужчына ў момант зьдзяйсьненьня злачынства быў у стане абмежаванай дзеяздольнасьці. У сувязі з гэтым, а таксама таму што Каетан П. прызнаў сваю віну, ён ня будзе прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Акрамя сёньняшняга судовага паседжаньня, заплянавана яшчэ два – 18 чэрвеня і 4 ліпеня.
яс