Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пачынаецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2018 11:42
Кульмінацыйным пунктам сэсіі будзе паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі NATO ў панядзелак.
У Варшаве пачынаецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO. PAP/Leszek SzymańskiУ Варшаве пачынаецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO. PAP/Leszek SzymańskiPAP/Leszek Szymański

У Варшаве пачынаецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO
Кульмінацыйным пунктам сэсіі будзе паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі NATO ў панядзелак.
У Варшаве пачынаецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO. У будынку польскага парлямэнту некалькі соцень дэпутатаў з краін-членаў Паўночнаатлянтычнага пакту, асацыяваных членаў альянсу й назіральнікаў будуць абмяркоўваць найважнейшыя пытаньні, датычныя бясьпекі.
Парлямэнцкая асамблея NATO, гэта ключавая плятформа камунікацыі паміж Паўночнаатлянтычным пактам і парлямэнтамі чальцоўскіх краінаў, то бок грамадзянамі эўраатлянтычнага рэгіёну.
Паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі NATO адбудуцца ў суботу, нядзелю й панядзелак. Падчас іх будуць абмяркоўвацца, у прыватнасьці, узмацненьне палітыкі стрымліваньня на ўсходзе Эўропы, супрацьдзеяньне гібрыдным пагрозам з боку Расеі й праблемы энэргетычнай бясьпекі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
Удзел у саміце прымуць, сярод іншага, генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, сьпікеры Сэйму й Сэнату Марэк Кухціньскі й Станіслаў Карчэўскі, прэм'ер Матэвуш Маравецкі й выканаўчы дырэктар Эўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex са штаб-кватэрай у Польшчы Фабрыс Лежэры (Fabrice Leggeri).
Кульмінацыйным пунктам сэсіі будзе паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі NATO ў панядзелак.
аз

У Варшаве пачынаецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO. У будынку польскага парлямэнту некалькі соцень дэпутатаў з краін-членаў Паўночнаатлянтычнага пакту, асацыяваных чальцоў альянсу й назіральнікаў будуць абмяркоўваць найважнейшыя пытаньні, датычныя бясьпекі.

Парлямэнцкая асамблея NATO - гэта ключавая плятформа камунікацыі паміж Паўночнаатлянтычным пактам і парлямэнтамі чальцоўскіх краінаў, то бок грамадзянамі эўраатлянтычнага рэгіёну.

Паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі NATO адбудуцца ў суботу, нядзелю й панядзелак. Падчас іх будуць абмяркоўвацца, у прыватнасьці, узмацненьне палітыкі стрымліваньня на ўсходзе Эўропы, супрацьдзеяньне гібрыдным пагрозам з боку Расеі й праблемы энэргетычнай бясьпекі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

Удзел у саміце прымуць, сярод іншага, генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, сьпікеры Сэйму й Сэнату Марэк Кухціньскі й Станіслаў Карчэўскі, прэм'ер Матэвуш Маравецкі й выканаўчы дырэктар Эўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex са штаб-кватэрай у Польшчы Фабрыс Лежэры (Fabrice Leggeri).

Кульмінацыйным пунктам сэсіі будзе паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі NATO ў панядзелак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт