Паляк Павел Паўлікоўскі – найлепшы рэжысэр кінафэстывалю ў Канах
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.05.2018 10:42
У 2013 годзе Паўлікоўскі атрымаў Оскара за фільм „Іда” у катэгорыі Лепшая стужка на замежнай мове.
Павел Паўлікоўскі, кінафэстываль у Канах. PAP/EPA/FRANCK ROBICHON
Павел Паўлікоўскі (Paweł Pawlikowski) атрымаў узнагароду для найлепшага рэжысэра на 71-м кінафэстывалі ў Канах. Ягоны фільм „Халодная вайна” лічыўся адным з фаварытаў сёлетняга Канскага кінафэстывалю.
Залатую пальмавую галінку кінафэстывалю ў Канах атрымаў фільм японскага рэжысэра Хіракадзу Корэ-Эда „Крамныя зладзюжкі”.
„Халодная вайна” - гэта гісторыя каханьня дваіх людзей, якія ня могуць жыць разам, але адзін без аднаго таксама не. Галоўныя ролі ў фільме згулялі Яанна Куліг (Joanna Kulig) і Томаш Кот (Tomasz Kot), а таксама Барыс Шыц (Borys Szyc). Лёс галоўных герояў паказаны на фоне падзеяў 1950-х і 1960-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Парыжы й Югаславіі.
Польская прэм'ера стужкі Паўлікоўскага заплянаваная на 8 чэрвеня.
Нагадаем, у 2013 годзе Павел Паўлікоўскі атрымаў Оскара за фільм „Іда” у катэгорыі Лепшая стужка на замежнай мове.
аз
Паляк Павел Паўлікоўскі – найлепшы рэжысэр кінафэстывалю ў Канах
Ягоны фільм „Халодная вайна” лічыўся адным з фаварытаў сёлетняга кінафэстывалю.
Павел Паўлікоўскі (Paweł Pawlikowski) атрымаў узнагароду для найлепшага рэжысэра на 71-м кінафэстывалі ў Канах. Ягоны фільм „Халодная вайна” лічыўся адным з фаварытаў сёлетняга Канскага кінафэстывалю.
Залатую пальмавую галінку кінафэстывалю ў Канах атрымаў фільм японскага рэжысэра Хіракадзу Корэ-Эда „Крамныя зладзюжкі”.
„Халодная вайна” - гэта гісторыя каханьня дваіх людзей, якія ня могуць жыць разам, але адзін без аднаго таксама не. Галоўныя ролі ў фільме згулялі Яанна Куліг (Joanna Kulig) і Томаш Кот (Tomasz Kot), а таксама Барыс Шыц (Borys Szyc). Лёс галоўных герояў паказаны на фоне падзеяў 1950-х і 1960-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Парыжы й Югаславіі.
Польскага прэм'ера стужкі Паўлікоўскага заплянаваная на 8 чэрвеня.
Нагадаем, у 2013 годзе Павел Паўлікоўскі атрымаў Оскара за фільм „Іда” у катэгорыі „лепшая стужка на замежнай мове”.
аз