Польская чыгунка стварае сетку лягістычных цэнтраў
Кіраўніцтва PKP падпісала пагадненьне з 11 апэратарамі тэрміналаў і лягістычных цэнтраў у Польшчы.
Польская чыгунка плянуе інвэставаць у лягістычныя цэнтры. У той жа час кіраўніцтва прадпрыемства падпісала пагадненьне з 11 апэратарамі тэрміналаў і лягістычных цэнтраў у Польшчы.
У пляне прадугледжана стварэньне адзінай сеткі, дзякуючы якой тавары будуць транспартавацца хутка й эфэктыўна. Старшыня PKP Кшыштаф Маміньскі (Krzysztof Mamiński) запэўніў, што Польшча стане канкурэнтаздольнай на эўрапейскім рынку.
IAR 3 - 2018-05-10 15:11:00 - KOLEJE - PKP - CENTRA LOGISTYCZNE
Кшыштаф Маміньскі: Гэта будзе пачатак стварэньня буйной сеткі тэрміналаў на базе таго, што ўжо ёсьць. Мы будзем імкнуцца да таго, каб чыгунка дзейнічала хутчэй, больш эфэктыўна й пунктуальна.
Адным з падпісантаў пагадненьня зьяўляецца порт Гдыня. Яго генэральны дырэктар Адам Малер (Adam Maler) адзначыў, што супрацоўніцтва з PKP будзе, перш за ўсё, азначаць будаўніцтва новых тэрміналаў. І гэта палепшыць перавозку грузаў.
Адам Малер: У цэнтры краіны будуць пабудаваныя тэрміналы, у якія будуць паступаць вырабленыя ў Польшчы тавары. Пазьней загружаныя вагоны й цягнікі паедуць у парты. У макра маштабе гэта азначае значныя даходы для бюджэту дзяржавы.
Сярод кампаній, якія падпісалі пагадненьне, апынуліся таксама PKP Cargo, Сылескі цэнтар лягістыкі й тэрміналы Sławków - Medyka.
аз