На пачатку траўня споўнілася 114 гадоў з моманту старту будаўніцтва Панамскага каналу – адной з важнейшых глябальных марскіх артэрый. Дзякуючы гэтаму воднаму шляху працягласьцю ў 81 км удалося спалучыць Ціхі й Атлянтычны акіяны, што прывяло да штуршка ў разьвіцьці сусьветнага гандлю.
Будаўніцтва Панамскага каналу, якое пачалося 4 траўня 1904 году, стала адным з найбуйнейшых і самых складаных будаўнічых праектаў, ажыцьцёўленых чалавецтвам. Панамскі канал аказаў значны ўплыў на разьвіцьцё суднаходзтва й эканомікі ў Заходнім паўшар'і й ва ўсім сьвеце ў цэлым, што абумовіла яго надзвычай высокае геапалітычнае значэньне. Дзякуючы Панамскаму каналу больш ня трэба абгінаць Паўднёвую Амэрыку, і марскі шлях, напрыклад, зь Нью-Ёрка ў Сан-Францыска скараціўся з 22,5 тыс. км да 9,5 тыс. км. Таму не сакрэт, што бокам, які быў найбольш зацікаўлены ў стварэньні гэтага праекту, былі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Гісторыя Панамскага каналу непасрэдная зьвязаная з самой Панамай як краінай. Больш за тое, гэтай дзяржавы не было б, калі б не пляны па будаўніцтве воднага шляху, гаворыць прафэсар Генрык Шляйфэр з Цэнтру лацінаамэрыканскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Прафэсар Генрык Шляйфэр: Калі б не было каналу, не было б Панамы. Дзяржава Панама – гэта частка Калюмбіі, якая была адарваная ў сувязі з плянамі па будаўніцтве каналу праз найвужэйшую частку Панамскага перашыйку. Цягам многіх гадоў Панама была нестабільнай краінай у геапалітычным пляне, хоць гэта й не было нечым незвычайным у Лацінскай і Цэнтральнай Амэрыцы, часткай якой зьяўляецца. Панамскі канал жа быў дадатковым элемэнтам, які рабіў з гэтай невялікай краіны вельмі важнае месца ў сусьветнай геапалітыцы. На тэрыторыі Панамы, перш за ўсё ў часы «халоднай вайны», існавалі вялізныя амэрыканскія ваенныя базы, дзе вялася падрыхтоўка афіцэраў лацінаамэрыканскіх армій. Панама цягам дзесяцігодзьдзяў была пад татальным кантролем Вашынгтону, і гэта вельмі адчувалася, асабліва ў 1970-я гады.
Афіцыйнай датай стварэньня Панамы лічыцца 1903 год, калі яна пры дапамозе ЗША адарвалася ад Калюмбіі. Па ініцыятыве й пры непасрэднай падтрымцы Вашынгтона ў паўночна-заходніх абласьцях Калюмбіі ўспыхнулі беспарадкі, і правінцыя Панама абвясьціла незалежнасьць 3 лістапада 1903 году.
Але пачатковая гісторыя каналу сягае значна ранейшых часоў. У 1849 годзе ў Каліфорніі было знойдзенае золата. А паколькі найкарацейшы шлях з Эўропы вёў праз Панаму, то ўжо тады пачалі думаць пра стварэньне на Панамскім перашыйку камунікацыйных шляхоў. Будаўніцтва каналу такім чынам стала пытаньнем часу.
У канцы 1879 году ў Панаме ўрачыста прывіталі француза Фэрдынанда Мары дэ Лесэпса, кіраўніка будаўніцтва Суэцкага каналу. Менавіта ён стаў ініцытарам будаўніва панамскага шляху. Вельмі хутка навіна пра новы праект распаўсюдзілася на ўсе краіны сьвету, і з усіх куткоў у Цэнтральную Амэрыку накіраваліся рабочыя, якія марылі зарабіць немалыя грошы пры праекце. Яны ня ведалі, што едуць у сапраўднае пекла: трапічныя дажджы, сонцапёк, сьпёка й вільгаць. Адсутнасьць асноўных санітарных умоў прывяла да распаўсюджваньня інфэкцыйных захворваньняў, у тым ліку дызэнтэрыі, тыфу, жоўтай ліхаманкі. Людзі мёрлі тысячамі, а праект спыніўся ў месцы!
Празь нейкі час Фэрдынанд Мары дэ Лесэпс пакінуў праект, фірма збанкрутавала, а інвэстыцыя была замарожаная. Да яе вярнуліся амэрыканцы ў 1904 годзе. Празь 10 гадоў канал быў пабудаваны, але яго афіцыйнае адкрыцьцё адбылося ў 1920 годзе. Зона Панамскага каналу знаходзілася пад амэрыканскай юрысдыкцыяй цягам многіх гадоў, ажно да 1999 году.
Падчас будаўніцтва Панамскага каналу загінула каля 25 тыс. чалавек, а каля 20 тыс. заразілася цяжкімі інфэкцыйнымі хваробамі.
Валеры Саўко
На пачатку траўня споўнілася 114 гадоў з моманту старту будаўніцтва Панамскага каналу – адной з важнейшых глябальных марскіх артэрый. Дзякуючы гэтаму воднаму шляху працягласьцю ў 81 км удалося спалучыць Ціхі й Атлянтычны акіяны, што прывяло да штуршка ў разьвіцьці сусьветнага гандлю.
Public Domain CC0
Будаўніцтва Панамскага каналу, якое пачалося 4 траўня 1904 году, стала адным з найбуйнейшых і самых складаных будаўнічых праектаў, ажыцьцёўленых чалавецтвам. Панамскі канал аказаў значны ўплыў на разьвіцьцё суднаходзтва й эканомікі ў Заходнім паўшар'і й ва ўсім сьвеце ў цэлым, што абумовіла яго надзвычай высокае геапалітычнае значэньне. Дзякуючы Панамскаму каналу больш ня трэба абгінаць Паўднёвую Амэрыку, і марскі шлях, напрыклад, зь Нью-Ёрка ў Сан-Францыска скараціўся з 22,5 тыс. км да 9,5 тыс. км. Таму не сакрэт, што бокам, які быў найбольш зацікаўлены ў стварэньні гэтага праекту, былі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Гісторыя Панамскага каналу непасрэдная зьвязаная з самой Панамай як краінай. Больш за тое, гэтай дзяржавы не было б, калі б не пляны па будаўніцтве воднага шляху, гаворыць прафэсар Генрык Шляйфэр з Цэнтру лацінаамэрыканскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Прафэсар Генрык Шляйфэр: Калі б не было каналу, не было б Панамы. Дзяржава Панама – гэта частка Калюмбіі, якая была адарваная ў сувязі з плянамі па будаўніцтве каналу праз найвужэйшую частку Панамскага перашыйку. Цягам многіх гадоў Панама была нестабільнай краінай у геапалітычным пляне, хоць гэта й не было нечым незвычайным у Лацінскай і Цэнтральнай Амэрыцы, часткай якой зьяўляецца. Панамскі канал жа быў дадатковым элемэнтам, які рабіў з гэтай невялікай краіны вельмі важнае месца ў сусьветнай геапалітыцы.
На тэрыторыі Панамы, перш за ўсё ў часы «халоднай вайны», існавалі вялізныя амэрыканскія ваенныя базы, дзе вялася падрыхтоўка афіцэраў лацінаамэрыканскіх армій. Панама цягам дзесяцігодзьдзяў была пад татальным кантролем Вашынгтону, і гэта вельмі адчувалася, асабліва ў 1970-я гады.
Афіцыйнай датай стварэньня Панамы лічыцца 1903 год, калі яна пры дапамозе ЗША адарвалася ад Калюмбіі. Па ініцыятыве й пры непасрэднай падтрымцы Вашынгтона ў паўночна-заходніх абласьцях Калюмбіі ўспыхнулі беспарадкі, і правінцыя Панама абвясьціла незалежнасьць 3 лістапада 1903 году.
Але пачатковая гісторыя каналу сягае значна ранейшых часоў. У 1849 годзе ў Каліфорніі было знойдзенае золата. А паколькі найкарацейшы шлях з Эўропы вёў праз Панаму, то ўжо тады пачалі думаць пра стварэньне на Панамскім перашыйку камунікацыйных шляхоў. Будаўніцтва каналу такім чынам стала пытаньнем часу.
У канцы 1879 году ў Панаме ўрачыста прывіталі француза Фэрдынанда Мары дэ Лесэпса, кіраўніка будаўніцтва Суэцкага каналу. Менавіта ён стаў ініцытарам будаўніва панамскага шляху.
Public Domain CC0
Вельмі хутка навіна пра новы праект распаўсюдзілася на ўсе краіны сьвету, і з усіх куткоў у Цэнтральную Амэрыку накіраваліся рабочыя, якія марылі зарабіць немалыя грошы пры праекце. Яны ня ведалі, што едуць у сапраўднае пекла: трапічныя дажджы, сонцапёк, сьпёка й вільгаць. Адсутнасьць асноўных санітарных умоў прывяла да распаўсюджваньня інфэкцыйных захворваньняў, у тым ліку дызэнтэрыі, тыфу, жоўтай ліхаманкі. Людзі мёрлі тысячамі, а праект спыніўся ў месцы!
Празь нейкі час Фэрдынанд Мары дэ Лесэпс пакінуў праект, фірма збанкрутавала, а інвэстыцыя была замарожаная.
Да яе вярнуліся амэрыканцы ў 1904 годзе. Празь 10 гадоў канал быў пабудаваны, але яго афіцыйнае адкрыцьцё адбылося ў 1920 годзе. Зона Панамскага каналу знаходзілася пад амэрыканскай юрысдыкцыяй цягам многіх гадоў, ажно да 1999 году.
Судна SS Kroonland праходзіць праз Панамскі канал, 2 лютага 1915 году/Public Domain CC0
Падчас будаўніцтва Панамскага каналу загінула каля 25 тыс. чалавек, а каля 20 тыс. заразілася цяжкімі інфэкцыйнымі хваробамі.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл