Прэзыдэнты Польшчы й Эфіопіі абмеркавалі супрацу ў галіне эканомікі й бясьпекі.
У Варшаве з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Эфіопіі Мулату Тэшомэ. У перамовах з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам перш за ўсё закраналіся пытаньні супрацы ў галіне эканомікі й бясьпекі.
У рамках візыту Мулату Тэшомэ сустрэнецца з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў. Польскі бок разьлічвае, што гэта дапаможа ў росьце тавараабароту паміж краінамі.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Польшчы Ежы Квяціньскі сказаў, што ў апошнія гады Афрыка хутка разьвіваецца ў эканамічным пляне, і што гэта – пэрспэктыўны напрамак гандлёвай экспансіі.
«Афрыка дэманструе самы хуткі эканамічны рост. На бы хацелася, каб польскія фірмы атрымалі ад гэтага выгаду. Эфіопія – адзін з самых маштабных рынкаў на кантынэнце. Візыт прэзыдэнта ў Варшаву – чарговая магчымасьць прыцягнуць польскія фірмы да інвэстыцый або пашырыць экспарт у гэтую краіну», – адзначыў Квяціньскі.
Сёньня ў прысутнасьці Анджэя Дуды й Мулату Тэшомэ будзе падпісаны ліст аб намерах, прысьвечаны польска-эфіёпскаму супрацоўніцтву ў галіне вышэйшай адукацыі. У сераду, 25 красавіка, прэзыдэнт Эфіопіі таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і старшынём Сэнату Станіславам Карчэўскім.
У Варшаве з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Эфіопіі Мулату Тэшомэ Вірту. У перамовах з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам перш за ўсё закраналіся пытаньні супрацы ў галіне эканомікі й бясьпекі.
У рамках візыту Мулату Тэшомэ Вірту сустрэнецца з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў. Польскі бок разьлічвае, што гэта дапаможа ў росьце тавараабароту паміж краінамі.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Польшчы Ежы Квяціньскі сказаў, што ў апошнія гады Афрыка хутка разьвіваецца ў эканамічным пляне, і што гэта – пэрспэктыўны напрамак гандлёвай экспансіі.
«Афрыка дэманструе самы хуткі эканамічны рост. На бы хацелася, каб польскія фірмы атрымалі ад гэтага выгаду. Эфіопія – адзін з самых маштабных рынкаў на кантынэнце. Візыт прэзыдэнта ў Варшаву – чарговая магчымасьць прыцягнуць польскія фірмы да інвэстыцый або пашырыць экспарт у гэтую краіну», – адзначыў Квяціньскі.
Сёньня ў прысутнасьці Анджэя Дуды й Мулату Тэшомэ Вірту будзе падпісаны ліст аб намерах, прысьвечаны польска-эфіёпскаму супрацоўніцтву ў галіне вышэйшай адукацыі.
У сераду, 25 красавіка, прэзыдэнт Эфіопіі таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і старшынём Сэнату Станіславам Карчэўскім.
вс