У Менску дзіця захварэла на адзёр
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.04.2018 07:24
                    
                                 
                
                
                    Дзіця не было прышчэпленае, паколькі бацькі ад вакцынацыі адмовіліся. 
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску дзіця захварэла на адзёр. Гэты выпадак лябараторна пацьверджаны, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Дзіця не было прышчэпленае, паколькі бацькі ад вакцынацыі адмовіліся. Мяркуецца, што заражэньне адбылося падчас турыстычнай паездкі ў Эгіпет і Ўкраіну.
Цяпер спэцыялісты праводзяць поўны комплекс санітарна-супрацьэпідэміялягічных мерапрыемстваў, каб не дапусьціць пашырэньня захворваньня. 
Першыя выпадкі захворваньня на адзёр былі зафіксаваныя ў лютым сёлета ў Ваўкавыску. Пазьней – у Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях. Нядаўна паведамлялася пра траіх чалавек, шпіталізаваных у Маларыцкім раёне. Яны маглі захварэць з-за кантакту з украінцам, які прыехаў у Беларусь.
Некалькі тыдняў таму Мінаховы здароўя паведамляла пра 40 выпадкаў захворваньняў на адзёр.
эўрарадыё/вс