Logo Polskiego Radia
Print

Польшча змагаецца са зьявай затрымкі аплаты за паслугі й тавары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 09:11
Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій пачынае кансультацыі з кампаніямі.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча змагаецца са зьявай затрымкі аплаты за паслугі й тавары
80-90% польскіх кампаній сутыкнулася з затрымкай аплаты за аказаныя паслугі або пастаўленыя тавары. Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій пачынае кансультацыі з прадпрыемствамі, якія павінны давесьці да абмежаваньня гэтай зьявы ў польскай эканоміцы.
У панядзелак на сайце міністэрства была апублікаваная гэтак званая „Зялёная кніга”, якая пачынае працэс абмеркаваньня праблемы.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) параўнала затрымку аплаты з коркамі на аўтастрадзе.
IAR 3 - 2018-04-13 14:26:00 - MPIT - ZATORY PŁATNICZE - KONSULTACJE
Ядвіга Эмілевіч: Уявіце сабе сытуацыю, што на аўтастрадзе падчас трафіку ўпоперак становіцца нейкая машына. Яна тармозіць рух астатніх аўтамабіляў. Падобным чынам затрымка аплаты тармозіць рух у эканоміцы.
Намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Марыюш Галадый (Mariusz Haładyj) падкрэсьліў, што ў выпадку гэтай зьявы адсутнічае адно цудоўнае рашэньне, якое дазволіла б ліквідаваць усю праблему.
Марыюш Галадый: Чаму мы прапануем „Зялёную кнігу”, а не законапраект? Праблема тычыцца адносінаў паміж кампаніямі. Таму на падставе размоваў зь імі мы хочам даведацца, якіх юрыдычных рашэньняў яны чакаюць. „Зялёная кніга” прапануе ўвядзеньне розных зьменаў - менш або больш жорсткіх, але й заахвочвае, каб уносіць уласныя прапановы.
Міністэрства спадзяецца, што новыя рашэньні, якія дапамогуць у барацьбе з затрымкай аплаты за аказаныя паслугі або пастаўленыя тавары, уступяць у сілу з наступнага году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт