Польскае радыё вось ужо 20 гадоў падтрымлівае гарадзенскую школу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        11.04.2018 15:48
                    
                                 
                
                
                    Радыёстанцыя падарыла кампутары, аўдыётэхніку, спартовыя снарады, сувэніры.
                
                
                    
                         Polska Szkoła w Grodniezpb.org.pl
Polska Szkoła w Grodniezpb.org.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Польскае радыё зьяўляецца адным з патронаў Гарадзенскай школы №36 у Горадні. Цягам 20 гадоў Польскае радыё аказала істотную падтрымку польскім дзецям у Беларусі, паведамляе Варшаўскае таварыства сяброў Горадні й Вільні. Радыёстанцыя падарыла, у прыватнасьці, кампутары, аўдыётэхніку, спартовыя снарады, сувэніры. А ў эфіры станцыі праходзілі акцыі й збор сродкаў на летні адпачынак дзяцей зь Беларусі ў Польшчы.
У школе ў Горадні рыхтуюцца шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100¬-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У прыватнасьці, заплянаваныя ўрачыстая лінейка, лекцыі, сустрэчы з выдатнымі палякамі, выставы, спартовыя спаборніцтвы.
Варшаўскае таварыства сяброў Горадні й Вільні актыўна падтрымлівае польскую асьвету ў Беларусі вось ужо 26 гадоў. У прыватнасьці, таварыства дапамагло пабудаваць польскія школы ў Горадні й Ваўкавыску.
яс