Logo Polskiego Radia
Print

Прадаецца польская кампанія па вытворчасьці аўтобусаў Solaris

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2018 16:47
Solaris зьяўляецца эўрапейскім лідэрам па вытворчасьці сучасных сродкаў грамадзкага транспарту.
commons.wikimedia.org/By I.Blu - Praca własna, CC0

Аўтобусны завод працуе ў Вялікапольскім ваяводзтве (заходняя частка Польшчы). Сем кампаній жадаюць купіць Solaris. Сярод патэнцыйных пакупнікоў кампаніі з Кітая і Турцыі.

Дзяржаўная арганізацыя Польскі фонд разьвіцьця разглядае магчымасьць куплі да 30% акцый кампаніі.

Уладальнікі – сужонская пара Саланж і Кшыштаф Альшэўскія (Solange i Krzysztof Olszewscy) гатовыя прадаць 100 працэнтаў акцый Solaris.

У завяршэньні зьдзелкі павінна дапамагчы нямецкая кампанія Goetzpartners. Нямецкія аўтамабільныя канцэрны Mercedes ці Man не зацікаўленыя ў набыцьці польскага аўтазаводу.

Кампанія Solaris зьяўляецца эўрапейскім лідэрам па вытворчасьці сучасных сродкаў грамадзкага транспарту. Вырабляе аўтобусы, тралейбусы і трамваі.

яс/Dziennik.Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт