Ад Вялікай пятніцы ў ДТЗ загінула 17 чалавек
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.04.2018 15:45
Ад Вялікай пятніцы да Вялікоднай нядзелі на польскіх дарогах адбылося 180 ДТЗ.
IAR/Łukasz Kowalski
Маладой дзяўчыне цяжка застацца сёньня ў Польшчы сухой
Ад Вялікай пятніцы да Вялікоднай нядзелі на польскіх дарогах адбылося 180 ДТЗ, у якіх 17 чалавек былі забітыя і 232 атрымалі раненьні – паведаміла сёньня паліцыя. Дадаецца ў гэты час супрацоўнікі паліцыі затрымалі 651 нецьвярозага кіроўцу.
У Вялікую пятніцу ў выніку 73 ДТЗ загінулі чатыры чалавекі, 83 атрымалі раненьні. У Вялікую суботу было зафіксавана 58 аўтатранспартных здарэньняў – сем чалавек загінулі і 83 атрымалі раненьні. У сваю чаргу, на Вялікдзень у 49 дарожных выпадках, шэсьць чалавек былі забітыя і 66 атрымалі раненьні.
У Польшчы на дарогах паліцыя праводзіць кампанію «Вялікдзень». Як паведамілі ў галоўнай камэндатуры паліцыі, на дарогі па ўсёй краіне адпраўлена 4 -5 тысяч супрацоўнікаў паліцыі. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на перавышэньне хуткасьці. Праверкі таксама ўключаюць у сябе тэхнічны стан транспартных сродкаў, перавозкі пасажыраў і цьвярозасьць кіроўцаў.
Кампанія «Вялікдзень» працягнецца да аўторка.
яс