Logo Polskiego Radia
Print

Радa Бясьпекі ААН абмеркавала падзеі ў сэктары Газа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 11:41
Падчас антыізраільскіх пратэстаў там былі забітыя, як мінімум, 17 чалавек.
Падчас антыізраільскіх пратэстаў там былі забітыя, як мінімум, 17 чалавек.Падчас антыізраільскіх пратэстаў там былі забітыя, як мінімум, 17 чалавек. PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Радa Бясьпекі ААН абмеркавала падзеі ў сэктары Газа
Падчас антыізраільскіх пратэстаў там былі забітыя, як мінімум, 17 чалавек.
Ноччу адбылося пазачарговае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН па справе апошніх падзеяў у сэктары Газа. Учора падчас антыізраільскіх пратэстаў там былі забітыя, як мінімум, 17 чалавек, параненыя больш за тысячу.
Паводле агенцтва Associated Press, гэта самы крывавым дзень у рэгіёне з 2014 году. Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Ізраіль правесьці расьсьледаваньне беспарадкаў.
Марш і намётавы гарадок былі арганізаваны ў гадавіну анэксаваньня Ізраілем часткі палестынскіх тэрыторыяў. На мяжу прыйшло каля 30 тысяч чалавек і сытуацыя выйшла з-пад кантролю. Першапачаткова ізраільская армія, якая знаходзілася на другім баку мяжы, выкарыстоўвала сьлезацечны газ, аднак пазьней выкарыстаная была таксама агнястрэльная зброя.
Маніфэстанты абяцаюць працягваць пратэсты да сярэдзіны траўня, калі Ізраіль будзе сьвяткаваць 70-годзьдзе існаваньня, а Злучаныя Штаты Амэрыкі плянуюць перанесьці сваю амбасаду ў Ерусалім. Цалкам магчыма, што тады ў Ізраіль прыбудзе таксама прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт