Logo Polskiego Radia
Print

Крыжовы шлях пройдзе па вуліцах Варшавы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2018 12:50
Кожны год удзельнічае ў ім некалькі тысяч вернікаў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Увечары па вуліцах цэнтра Варшавы пройдзе Крыжовы шлях. Гэта найбуйнейшы Крыжовы шлях у Польшчы. Кожны год удзельнічае ў ім некалькі тысяч вернікаў.

Служба пачнецца а восьмай гадзіне вечара ў касьцёле Сьвятой Ганны. Служыць будзе варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч.

Разважаньні страсьці Хрыста ў гэтым годзе адносяцца да сотай гадавіны незалежнасьці Польшчы. Будуць абмяркоўвацца сярод іншага, пакора, сумленнасьць, гонар і справядлівасьць.

Штогод паміж чарговымі станцыямі вялізарны стакіляграмны крыж будуць несьці розныя групы людзей. Сярод іх сьвятары і біскупы, студэнты, юрысты, чыгуначнікі, рамесьнікі і сем’і.

У канцы Крыжовага шляху, мітрапаліт Казімеж Ныч прачытае пастырскае слова, а затым крыж будзе ўсталяваны ў храме Сьвятой Ганны.

У гэтым годзе аўтарам разважаньняў, якія будуць чытацца на чарговых станцыях зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Войцэх Казлоўскі, дырэктар Цэнтра па вывучэньні таталітарызму імя Вітальда Пілецкага.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт