Logo Polskiego Radia
Print

Каля 150 расейскіх дыпляматаў вяртаецца ў Маскву

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2018 10:01
Гэта адказ на спробу атручэньня ў Солсбэры былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
МасквaМасквapixabay.com/Public Domain CC0

У агульнай складанасьці 27 краін, у тым ліку ЗША, 18 краін Эўразьвязу, а таксама Ўкраіна, Канада й Аўстралія паведамілі аб высылцы 122 расейскіх дыпляматаў. Гэта адказ міжнароднай грамадзкасьці на спробу атручэньня ў Солсбэры былога афіцэра расейскай ваеннай разьведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Раней, 20 сакавіка, Вялікабрытанія выслала 23 расейскіх дыпляматаў. Апрача таго галоўнакамандуючы NATO Енс Столтэнбэрг заявіў у аўторак, што альянс ануляваў акрэдытацыю сямі дыпляматам з расейскага прадстаўнцтва ў NATO ў Брусэлі й адмовіў у выдачы акрэдытацыі тром іншым. Aльянс таксама плянуе скараціць максымальную колькасьць расейскага прадстаўніцтва на траціну, то бок да 20 чалавек.

На рашэньне Лёндана Масква адказала адэкватнымі мерамі, выдаляючы з Расеі 23 брытанскіх дыпляматаў.

Найбольш расейцаў будзе прымушана пакінуць Злучаныя Штаты Амэрыкі, то бок 60 чалавек. Паводле высокапастаўленага прадстаўніка Вашынгтону, якога цытуе агенцтва AFP, „гэта самае буйнамаштабнае выдаленьне расейскіх дыпляматаў” у гісторыі ЗША.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск (Donald Tusk) не выключае дадатковых мер, у тым ліку высылкі чарговых дыпляматаў у бліжэйшыя дні або тыдні.

Акрамя таго, Славаччына, Балгарыя, Партугалія, Люксэмбург і Мальта выклікалі сваіх паслоў на кансультацыі, але яны ня выслалі расейскіх дыпляматаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт