У Грэцыі праходзяць пазачарговыя ваенныя вучэньні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.03.2018 14:40
                    
                                 
                
                
                    Пазачарговыя манэўры загадаў правесьці міністар абароны Грэцыі.
                
                
                    
                         Краявіды Грэцыіradyjo.net/Я.Смялоўская
Краявіды Грэцыіradyjo.net/Я.Смялоўская
                     
                
                
                
               
                
                         Правесьці вучэньні раніцай загадаў міністар абароны Грэцыі Панос Каменос у сувязі з турэцкай дзейнасьцю ў Эгейскім моры. У манэўрах вакол выспаў Дадэканэс удзельнічаюць адзінкі ўсіх відаў узброеных сілаў.
Грэцкія СМІ пішуць, што армія вывучае вяртаньне скалістых астравоў. Менавіта да такіх месцаў ва ўсходняй частцы Эгейскага мора некалькі разоў, і з падвышанай інтэнсіўнасьцю ў апошні час патрабаваньні заяўляе Анкара. Надоечы таксама ў гэтым рэгіёне карабель турэцкай берагавой аховы пратараніў грэцкую патрульную лодку.
Непланавыя манэўры праходзяць менш чым праз два дні пасьля таго, як у балгарскім горадзе Варна ЭЗ не выпрацаваў кампрамісу з Турцыяй. На саміце лідэры ЭЗ выказалі занепакоенасьць, у прыватнасьці, турэцкімі правакацыямі ў Эгейскім моры і ў берагоў Кіпра.
яс