У Эўразьвязе гелій вырабляе толькі Польшча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.03.2018 15:32
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            27.03.18_пулс эканомікі.mp3
                                        
                    За 2017 год Польшча вырабіла 3 млн 200 тысяч кубамэтраў гелію.
                
                
                    
                         Należąca do PGNiG kopalnia ropy i gazu ziemnego Lubiatów - zdjęcie ilustracyjnemateriały prasowe PGNiG
Należąca do PGNiG kopalnia ropy i gazu ziemnego Lubiatów - zdjęcie ilustracyjnemateriały prasowe PGNiG
                     
                
                
                
               
                
                         Прыкладна 800 тысяч кубоў былі прададзеныя на ўнутраным рынку, усё астатняе – за мяжой.
Гелій зьяўляецца ключавым хімічным элемэнтам, які выкарыстоўваецца ў навуковых дасьледаваньнях і перадавых мэдыцынскіх тэхналёгіях.
Гэты газ незамянімы дзеля вытворчасьці высокатэхналягічных прылад, выкарыстоўваецца таксама ў ваенных ды касьмічных праектах.
Гелій зьяўляецца пабочным прадуктам перапрацоўкі прыроднага газу.
Польшча – адна з шасьці вытворцаў гелію ў сьвеце і адзіны ў Эўрапейскім Зьвязе.
Томаш Яскульскі, дырэктар аддзяленьня нафтагазавай кампаніі PGNiG у Адалянаве, дзе знаходзіцца ўстаноўка атрыманьня гелію, сказаў, што рэалізуецца ўвесь атрыманы газ.
Т.Яскульскі: Гелій немагчыма захоўваць працяглы час. У звадкаваным стане можна яго захоўваць 40-45 дзён. Яго неабходна аддзяліць, звадкаваць і даставіць заказчыку ў адносна кароткі час. Гелій таксама павінен быць хутка выкарыстаны.
Томаш Яскульскі падкрэсьлівае, што гелій выкарыстоўваецца ў шматлікіх галінах.
Т.Яскульскі: Найбольш вядомае нам выкарыстаньне – у паветраных шарыках, якія на розных мерапрыемствах запускаюць у неба. Гелій выкарыстоўваецца ў якасьці носьбіта пры нізкіх тэмпэратурах падчас магнітна-рэзананснай тамаграфіі, па сутнасьці, у кожным шпіталі. Гэты газ выкарыстоўваецца таксама ў газавых сумесях для дайвэраў, падчас лязэрнай зваркі розных прадметаў у гелевай абалонцы, дзеля праверкі шчыльнасьці розных прылад. 
Найбуйнейшыя сусьветныя радовішчы знаходзяцца ў ЗША, Катары і Расеі. Гелій на сусьветны рынак пастаўляюць таксама Алжыр і Аўстралія. Доля Польшчы ў сусьветнай вытворчасьці гэтага газу складае каля 2 працэнтаў.
яс
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле