Logo Polskiego Radia
Print

Былы кіраўнік NATO: Мы маглі прадказаць, што Пуцін будзе атакаваць Украіну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.03.2018 16:08
Расмусэн нагадаў, што ў 2008 г. прэзыдэнт Лех Качыньскі папярэджваў пра магчымыя дзеяньні Расеі супраць Грузіі і Ўкраіны.
Андэрс Фог РасмусэнАндэрс Фог Расмусэнcommons.wikimedia.org/CC BY-SA 2.0

«Нядаўна я праглядаў старыя нататкі з саміту Расея-NATO ў Бухарэсьце за 2008 год і ўбачыў, што выказваньні Ўладзіміра Пуціна пра Ўкраіну і Крым былі падобныя на тое, што ён публічна заявіў пасьля незаконнага захопу Крыму. Калі б мы тады паставіліся да гэтага сур'ёзна, то, магчыма, мы маглі б прадказаць, што адбудзецца ў 2014 годзе, калі ён напаў на Ўкраіну», – пацьвердзіў у гутарцы з польскім тэлебачаньнем Андэрс Фог Расмусэн, былы кіраўнік NATO.

Расмусэн нагадаў, што прэзыдэнт Лех Качыньскі папярэджваў пра магчымыя дзеяньні Расеі супраць Грузіі і Ўкраіны. Качыньскі ў 2008 годзе паехаў у Грузію, калі верагодным было расейскае ўварваньне ў гэтую краіну. І ў той час прэзыдэнт Польшчы сказаў, што «першай будзе Грузія, затым Украіна, а потым, магчыма, краіны Балтыі і Польшча». «Лех Качыньскі меў рацыю адносна Ўкраіны, але калі казаць пра тры краіны Балтыі, то яны добра абаронены з боку NATO», – зазначыў былы кіраўнік альянсу.

«Мы ўмацавалі тэрытарыяльную абарону і разьмясьцілі нашыя сілы ня толькі ў краінах Балтыі, але і ў Польшчы, так што Пуцін ня мае права нават падумаць пра напад на гэтыя краіны», – заявіў Андэрс Фог Расмусэн у эфіры польскага тэлебачаньня.

Wpolityce/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт