Logo Polskiego Radia
Print

Палякі затрымалі чыноўніка, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2018 11:54
Мужчына меў доступ да стратэгічнай інфармацыі эканамічнага й энэргетычнага характару, у тым ліку да плянаў па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны.
abw.gov.pl

Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Паводле польскай спэцслужбы, Марэк М. падтрымліваў кантакты з афіцэрамі расейскай разьведкі, якія працавалі ў пасольстве РФ у Варшаве пад дыпляматычным прыкрыцьцём. Суд даў згоду на арышт падазронага на тры месяцы, ён знаходзіцца пад сьледзтвам.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Марэк М. быў затрыманы ў каардынацыі са спэцслужбамі краін Эўрапейскага Зьвязу. Ён зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства энэргетыкі Польшчы. Паводле АУБ, падазроны меў доступ да стратэгічнай інфармацыі эканамічнага й энэргетычнага характару, у тым ліку да плянаў па дывэрсыфікацыі паставак энэргасыравіны й будаўніцтва энэргетычнай інфраструктуры.
Паводле польскага Крымінальнага кодэксу, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт